https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Сербія прафінансуюць 10 сумесных навукова-тэхнічных праектаў


Візіт сербскай дэлегацыі ў Мінск праходзіць з 19 па 20 снежня.
Праграма прадугледжвае наведванне ўстаноў адукацыі і арганізацый НАН Беларусі.
Беларусь і Сербія ў 2018—2019 гадах прафінансуюць 10 сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў. Як паведаміла прэс-служба, такое рашэнне прынята 20 снежня ў Мінску па выніках восьмага пасяджэння сумеснай Беларуска-сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве пад старшынствам намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Сяргея Шчарбакова і намесніка міністра адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі Сашы Стаянавіча.

Праекты абраныя па прыярытэтных кірунках двухбаковага супрацоўніцтва (нанаматэрыялы; лазерныя тэхналогіі; оптаэлектроніка; фізіка-матэматычныя навукі; сельская гаспадарка; энергазберагальныя тэхналогіі; біятэхналогіі; экалогія і ахова навакольнага асяроддзя; хімічныя тэхналогіі).

У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні пашырэння і актывізацыі навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Па выніках пасяджэння бакі падпісалі пратакол і выканаўчую праграму навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва на 2018—2019 гады.

Беларуска-сербскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў рамках пагаднення паміж урадам Беларусі і Саюзным урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія ад 6 сакавіка 1996 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 снежня 2017
 
Дата публикации:20.12.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:816
 
Ключевые слова:
Сербия Товарооборот Сортрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме