https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь прадоўжыла на паўгода ліцэнзаванне экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў за межы ЕАЭС


Савет Міністраў прадаўжае часовае ліцэнзаванне экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза.
Гэта прадугледжана пастановай урада ад 18 ліпеня 2018 года нумар 541, паведамляе сайт урада.

Згодна з пастановай экспарцёрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць генеральную або разавую ліцэнзію, што выдаецца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам лясной гаспадаркі.

Мінлясгас узгадняе заяву аб выдачы ліцэнзіі на экспарт лесаматэрыялаў пры наяўнасці заключанага паміж міністэрствам і арганізацыяй пагаднення аб умовах паставак лесаматэрыялаў.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры, унесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза аналагічных мер, а таксама праінфармаваць Выканкам СНД аб прыняцці гэтай пастановы.

Асноўныя пункты пастановы ўступаюць у сілу праз дзесяць дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання. Дакумент дзейнічае на працягу 6 месяцаў

19 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Лицензирование Антимонопольное регулирование Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме