https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Азербайджан мае намер адкрыць гандлёвыя дамы ў абласных цэнтрах Беларусі


Аб такім рашэнні 19-га лістапада на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Азербайджан мае намер пашыраць работу свайго Гандлёвага дома, які адкрыўся ў мінулым годзе ў Мінску

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, тавары з Азербайджана шырока прадстаўлены ў Гандлёвым доме.

"Адзначу, што яны карыстаюцца папулярнасцю ў беларускіх пакупнікоў. Таму Прэзідэнт Азербайджана прыняў рашэнне аб пашырэнні гэтай сеткі на абласныя цэнтры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Ільхам Аліеў прызнаўся, што, наведваючы Гандлёвы дом Азербайджана, быў узрадаваны стварэнню кутка яго краіны ў маляўнічым раёне беларускай сталіцы. Паводле яго слоў, дзякуючы гэтаму аб`екту беларусы змогуць даведацца аб дасягненнях Азербайджана.

"Наша прадукцыя ўжо выйшла на беларускі рынак і карыстаецца добрым попытам, - адзначыў Прэзідэнт. - Мы маем намер прасоўваць нашы тавары на рынак Беларусі".

Ён сказаў, што краіны даўно развіваюць поўнамаштабную прамысловую кааперацыю. У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў арганізацыю ў Азербайджане зборачнай вытворчасці трактароў "Беларус", дзе з 2007 года выпушчана больш за 10 тыс. адзінак тэхнікі.

"Гэта стварае ў Азербайджане новыя рабочыя месцы, ужо стварыла новую галіну прамысловасці. Гэта пацягнула за сабой павелічэнне нашага прамысловага патэнцыялу, а таксама стварыла магчымасць для беларускіх вытворцаў падзяліцца вопытам з намі, прасоўваць сваю прадукцыю. І цяпер яна ўжо выходзіць на рынкі трэціх краін, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Мы сёння дамовіліся аб аналагічным падыходзе ў вытворчасці камбайнаў. Такім чынам, ідзе поўнамаштабная прамысловая кааперацыя з вельмі высокай ступенню эфектыўнасці".

19 лістапада 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:333
 
Ключевые слова:
Товарооборот Товары из Беларуси Азербайджан Торговый дом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме