https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі ставіць мэту па дасягненні стапрацэнтнай энергетычнай незалежнасці і бяспекі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 16-га лістапада на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы кіравання беларускай энергетыкай.
"Урадам павінен быць сфарміраваны прагноз паліўна-энергетычнага балансу краіны, а таксама вызначана мэта - стапрацэнтная энергетычная незалежнасць і бяспека", - падкрэсліў беларускі лідар.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што энергетычная сістэма Беларусі - гэта адзін з найбольш складаных, але выключна значны сектар нацыянальнай эканомікі.

"Яе стабільнасць - гэта вельмі важны элемент бяспекі і незалежнасці дзяржавы", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, для вырашэння актуальных задач у галіну было ўкладзена нямала сродкаў: толькі за апошнія пяць гадоў прыцягнута звыш $1 млрд інвестыцый. За гэты перыяд Беларусь выйшла на перадавыя пазіцыі сярод кран СНД па ўдзельным расходзе паліва на вытворчасць аднаго кілавата электраэнергіі. Спажыванне імпартуемага паліва зменшылася на 3 млрд куб.м газу ў эквіваленце.

"Гэта каля $600 млн у год скарачэння", - удакладніў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым уласная вытворчасць электраэнергіі павялічылася на 2,1 млрд кВт.

"Дарэчы, у 2018 годзе мы ўпершыню поўнасцю адмовіліся ад імпарту электраэнергіі", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Як мне не раз дакладвалі, энергасістэма Беларусі не толькі з`яўляецца адной з самых надзейных і эфектыўных на постсавецкай прасторы, але і не ўступае шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, да работы нашых энергетыкаў ёсць нямала прэтэнзій і заўваг, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Наспела неабходнасць вызначыць, што трэба зрабіць не толькі для ўстаранення існуючых недахопаў, але і для павышэння эфектыўнасці работы ўсёй энергасістэмы. На думку многіх экспертаў, для таго каб выбудаваць дакладны план дзеянняў, у галіне ёсць эканамічныя, тэхналагічня і арганізацыйныя рэзервы".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякіх эксперыментаў у сувязі з гэтым праводзіцца не будзе.

"У нас няма незразумелых пытанняў, каб эксперыментаваць і спрабаваць. Усё вельмі зразумела. Галоўная задача - не загубіць дасягненні, удасканальваць тое, што створана, пры гэтым не зацягваючы працэс. Таксама трэба ўлічваць сусветныя тэндэнцыі ў энергетыцы, выкарыстоўваючы як станоўчы, так і негатыўны вопыт, перш за ўсё нашых суседзяў", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што мэтамі адпаведнай работы павінны стаць аптымізацыя дзейнасці энергасістэмы, ліквідацыя празмерных затрат, справядлівае і празрыстае фарміраванне тарыфаў на канкурэнтным узроўні. Неабходна таксама прадоўжыць прыцягненне ў галіну інвестыцый і найноўшых тэхналогій.

Прэзідэнт запатрабаваў ад дакладчыкаў у час нарады адказаць на шэраг пытанняў. Па-першае, якія недахопы ёсць у дзеючай структуры энергасістэмы Беларусі? Па-другое, што прапануецца ўрадам для ўдасканалення галіны, і якія тэрміны для гэтага неабходныя? А таксама ці існуюць рызыкі, і як плануецца іх мінімізаваць?

"Трэцяе - самае галоўнае - які эфект дадуць прапанаваныя пераўтварэнні для энергасістэмы, айчыннай эканомікі і нашых грамадзян?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно пастаўленае пытанне датычылася таго, як адказныя чыноўнікі бачаць у перспектыве паліўна-энергетычны баланс краіны.

16 лістапада 2018, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:305
 
Ключевые слова:
Энергетика Прогноз Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме