https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На першым блоку БелАЭС выкананы пробны пуск турбіны


На першым блоку Беларускай АЭС выкананы пробны пуск турбіны, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"Паспяхова ажыццёўлены так званы першы штуршок турбіны на магутнасці рэактара 35 працэнтаў. Турбіну пракруцілі на халастым ходу і паэтапна павялічылі колькасць абаротаў да праектных значэнняў - 3 тыс. абаротаў за мінуту", - паведамілі ў прэс-службе.

Пуск турбіны - адна з важных аперацый пры падрыхтоўцы энергаблока да пачатку выпрацоўкі электраэнергіі.

"Турбаагрэгат у адпаведнасці з праграмай выпрабаванняў выведзены на намінальныя абароты. Усе паказчыкі, уключаючы вібрацыйны стан, у норме, што дае нам магчымасць пачаць праграму выпрабаванняў турбіны на халастым хаду і генератара перад уключэннем у сетку", - пракаменціраваў віцэ-прэзідэнт АТ ІК "АБЭ", дырэктар праекта па ўзвядзенні Беларускай АЭС Віталь Палянін.

Графік пуску першага энергаблока Беларускай АЭС стартаваў 7 жніўня, калі ў корпус рэактара была загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам. 11 кастрычніка на этапе фізічнага пуску рэактар быў выведзены на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці (менш за 1 працэнт ад намінальнай магутнасці). Усяго на этапе фізічнага пуску было выканана больш за 50 фізічных вымярэнняў, якія пацвердзілі адпаведнасць ядзерна-фізічных характарыстык рэактарнай устаноўкі праектным. 23 кастрычніка ДП "Беларуская АЭС" і АТ ІК "АБЭ" (інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам") атрымалі дазвол МНС Беларусі на выкананне работ па этапнай праграме энергетычнага пуску энергаблока нумар 1.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Энергаблокі пакалення "3+" маюць палепшаныя тэхніка-эканамічныя паказчыкі. Галоўная асаблівасць энергаблока - унікальнае спалучэнне актыўных і пасіўных сістэм бяспекі.

Энергетычны пуск першага блока БелАЭС плануецца ў лістападзе гэтага года.

30 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.10.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:295
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме