https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МАЗ стварыў першы электробус


Мінскі аўтамабільны завод стварыў свой першы электробус, паведамілі на прадпрыемстве.
"МАЗ выпусціў свой першы электробус. Навінка належыць да аўтобусаў апошняга пакалення і можа без падзарадкі праехаць вялікі горад уздоўж і ўпоперак", - падкрэслілі на заводзе.

МАЗ 303Е10 стаў першым нізкападлогавым электробусам. У рух яго прыводзяць акумулятарныя батарэі з высокай ёмістасцю (412 А/гадз) і працяглым тэрмінам службы. Запас ходу - да 300 км, што параўнальна з перадавымі мадэлямі сусветных вытворцаў.

"Знешне аўтобус падобны на міжгароднік і абыгрывае сілуэт зубра - такое адчуванне стварае каларытная гарбінка на даху. Панарамнага шклення стала яшчэ больш - амаль на трэць. Каркас выраблены з труб стойкай да карозіі сталі са спецпрофілем для большай апорнай здольнасці. Панэлі з алюмінію і пластыку таксама непатрабавальныя, што дасць магчымасць пазбегнуць значнага рамонту. Сілавая ўстаноўка размешчана над імі, каб звесці да мінімуму шумы і вібрацыі", - расказалі на прадпрыемстве.

Электрычны МАЗ выкарыстоўвае нямецкі электрарухавік ZF CeTrax магутнасцю 300 кВт. Электробус перасягае многія аналагі па дынаміцы разгону, запасе ходу і сярэднім расходзе электраэнергіі. Батарэі-накапляльнікі зараджаюцца ад аўтаномнага трансфарматара 380 В або на спецыяльна абсталяваных станцыях з раздымам CCS2 Combo. Пры максімальным току на гэта спатрэбіцца да 4 гадзін.

"Для МАЗа настаў гістарычны момант - выхад у перспектыўны сегмент электробусаў. Новая мадэль аб`яднала перавагі аўтобуса і тралейбуса. Прычым створана яна на базе аўтобуса трэцяга пакалення МАЗ 303, але з максімальнай уніфікацыяй па вузлах, агрэгатах, элементах абліцоўвання і электронных сістэмах. Электробус атрымаўся ня толькі сучасным, але і эканамічным, што робіць яго аптымальным выбарам для гарадоў", - перакананы на заводзе.

Габарыты транспартнага сродку адаптавалі пад гарадскую асяроддзе: даўжыня - 12,43 м, шырыня - 2,55 м, вышыня - 3,3 м. У салоне могуць размясціцца больш за 70 пасажыраў, з іх 30 - на сядзеннях. Яшчэ 14 месцаў прадугледжана ў безбар`ернай зоне.

Салон сучасны - з "цёплымі" кнопкамі, бескантактавай сістэмай процізазямлення і высоўнай апарэллю для людзей на інвалідных калясках. Усе рады сядзенняў аснашчаны USB-партамі, каб пасажыры маглі зарадзіць у дарозе смартфоны і планшэты.

Таксама ў электробусе ёсць электрычнае ацяпленне, што робіць яго поўнасцю экалагічным. Кандыцыянер працуе як на абаграванне, так і на ахаладжэнне.

Вадзіцельскае месца абсталявана лічбавай панэллю прыбораў. На экране відаць кожную дэталь, уключаючы даныя з датчыкаў дажджу, святла, сістэм бяспекі ECAS і EBS. Электроннае кіраванне забяспечвае аўтаматычную дыягностыку ўсіх бартавых сістэм.

"Усе канструкцыі па максімуме ўніфікавалі з прывычнымі аўтобусамі. Зроблена гэта не выпадкова: тым самым перавозчыкі змогуць адначасова абслугоўваць электробусы і дызельныя аўтобусы", - адзначылі на МАЗе.

5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:223
 
Ключевые слова:
МАЗ Электробус Автопром Инновации Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме