https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Складаны год, але тым не менш ураджайны". Падрабязнасці паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Талачынскі раён


Ураджай збожжавых у Беларусі ў гэтым годзе складзе 10,3 млн т. Такія лічбы назваў 13 кастрычніка міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко ў час наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Талачынскага раёна.
"Мы атрымалі 8,1 млн т каласавых, 838 т крыжакветных і кукурузы атрымаем 1,37 млн т, хоць у гэтым годзе ўраджайнасць прыкладна на 15 ц меншая. У цэлым будзе 10,3 млн т збожжа", - сказаў Іван Крупко.

Ён дадаў, што гэты вынік крыху не дацягвае да пастаўленай задачы - сабраць ураджай збожжавых не менш як 10,5 млн т. У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што і дасягнутыя лічбы таксама нядрэнныя - больш як тона збожжа на кожнага жыхара Беларусі.

Як далажыў міністр, па выніках года чакаецца рост сельгасвытворчасці па ўсіх катэгорыях гаспадарак на ўзроўні 105,5 працэнта. Паводле яго слоў, ужо атрымана Br7,9 млрд выручкі, што на мільярд больш у параўнанні з мінулым годам, прыбытак склаў Br444 млн (рост на 22 працэнты).

"Дай бог, каб кожны год мы працавалі так, як у гэтым. Складаны год, але тым не менш ён адносна ўраджайны па ўсіх культурах", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ацэньваючы работу аграпрамысловага комплексу, Прэзідэнт асобна пацікавіўся дзейнасцю створаных нядаўна ў Віцебскай вобласці інтэграцыйных структур: як змяніліся іх фінансава-эканамічныя паказчыкі, эфектыўнасць. Кіраўніку дзяржавы было даложана, што пакуль прайшло мала часу (каля паўгода), каб аб`ектыўна ацаніць рэзультат ад аб`яднання гаспадарак, але ў цэлым гэта дало станоўчы эфект, дазволіла палепшыць іх стан. Аднак, паводле слоў губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва, прадпрыемствам інтэграцыйных структур не хапае абаротных сродкаў для развіцця.

"Фактычна яны працуюць толькі за кошт выручкі, укладваючы грошы і ў развіццё жывёлагадоўлі, раслінаводства, у будаўніцтва і рамонт ферм, мадэрнізацыю, - растлумачыў ён. - Не хапае абаротных сродкаў". Акрамя таго, ёсць складанасці з набыццём сельгастэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка ў адказ на гэта нагадаў, што дзяржава ўжо аказала значную падтрымку, у тым ліку фінансавую і матэрыяльна-тэхнічную, аграпрамысловаму сектару Віцебскай вобласці і цяпер ён павінен у большай ступені разлічваць на ўласныя сілы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі дастаткова паспяховых арганізацый, якія займаюцца сельскай гаспадаркай, у тым ліку і Талачынскі кансервавы завод. Іх практыку неабходна пераймаць і тыражаваць на іншыя аб`екты АПК.

"Вось няхай прыязджаюць і робяць тое, што ён робіць, - звярнуўся Прэзідэнт да губернатара, адзначыўшы добры вынік работы дырэктара Талачынскага кансервавага завода Анатоля Анюхоўскага. - І праблем у нас тады ў сельскай гаспадарцы наогул не будзе. Ужо дастаткова такіх (эфектыўных і паспяховых.) гаспадарак. Некалі іх было 60, што ад Савецкага Саюза засталося, а цяпер жа ў нас сотні добрых гаспадарак. Трэба капіяваць, паўтараць іх вопыт. Іншага не дадзена".

Да таго ж, як паказвае практыка, насельніцтва ўсё больш схіляецца да набыцця гатовай сельгаспрадукцыі, чым да яе вырошчвання самастойна на асабістых падворках. У якасці характэрнай тэндэнцыі апошняга часу было адзначана скарачэнне колькасці буйной рагатай жывёлы на асабістых падворках: людзі лічаць за лепшае набываць мяса і гатовую мясную прадукцыю.

"Галоўнае, каб людзі сумленна і адказна працавалі ў грамадскім, прыватным сектары, на ферме, а мы павінны разумець, што ім патрэбна зарплата, а ўсё астатняе ёсць у магазінах. Мы нават зацікаўлены, каб людзі больш куплялі, каб пакупная здольнасць была вышэйшая", - адзначыў Прэзідэнт.

Усё больш высокія патрабаванні спажыўцы прад`яўляюць і да агародніннай прадукцыі. Напрыклад, у гандлёвых сетках значна лепш прадаецца бульба вымытая, адсартаваная, фасаваная. Улічваючы гэту тэндэнцыю, на Талачынскім кансервавым заводзе ўкараняюць сучасныя тэхналогіі сартавання, захоўвання і перапрацоўкі бульбы, выкарыстоўваюць якасныя элітныя сарты. Ёсць і навінкі айчыннай селекцыі. Як было даложана кіраўніку дзяржавы, у хуткім часе з`явіцца новы сорт бульбы - з афарбаванай мякаццю (незвычайнага фіялетавага адцення).

Як расказалі спецыялісты, спажыўцы ў многіх краінах свету ўжо ацанілі і карысныя ўласцівасці рапсу - гэта культура карыстаецца вялікім попытам. Талачынскі кансервавы завод у гэтым годзе павялічыў вытворчасць рапсу ў шэсць разоў. Рэнтабельнасць на гэтай культуры адна з самых высокіх на прадпрыемстве: чакаецца ў гэтым годзе на ўзроўні амаль 40 працэнтаў. "Еўропа і кітайцы страцілі розум ад рапсу, а мы вось ніяк не можам (у поўнай меры яго ацаніць.). Гэта вельмі карысная рэч", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з уборкай бульбы на самым вялікім у Беларусі полі з гэтай культурай (900 га), якое адносіцца да Талачынскага кансервавага завода. Прэзідэнт пацікавіўся наяўнасцю тэхнікі для ўборкі і распарадзіўся прадаставіць для эксперыментальнага выкарыстання прадпрыемству два новыя камбайны айчыннай вытворчасці - "Гомсельмаша" і "Лідсельмаша".

13 кастрычніка 2020, Талачынскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.10.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:400
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Продовольственная безопасность Урожай Талачын Віцебшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме