https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Гомельтранснафта Дружба" пачала будаўніцтва нафтаправода Гомель - Горкі


ААТ "Гомельтранснафта Дружба" пачало будаўніцтва магістральнага нафтаправода Гомель - Горкі.
Першае зварачнае шво на трубе магістралі DN500 каля аграгарадка Бабовічы ў Гомельскім раёне выканаў вопытны электразваршчык вытворчага ўпраўлення "Нафтаспецбуд" (падраздзяленне РУП "ВА "Беларуснафта") Віктар Коннаў. На аб`екце выкарыстоўваецца сучасны комплекс арбітальнай зваркі. У бліжэйшы час на аб`ект будзе дастаўлены яшчэ адзін такі комплекс.

Візы каля першага зварачнага шва будучага МН Гомель - Горкі паставілі намеснік прэм`ер-міністра Юрый Назараў, намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Мілевіч, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей, генеральны дырэктар ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Алег Барысенка і генеральны дырэктар ВА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў.

Новая нітка злучыць паўднёвую і паўночную веткі беларускай нафтатранспартнай сістэмы. Магістраль Гомель - Горкі працягласцю 207 км пройдзе ў Гомельскім, Буда-Кашалёўскім, Чачэрскім і Кармянскім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама Чэрыкаўскім, Слаўгарадскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай. Гэта "артэрыя" дасць магчымасць вырашыць пытанне з дыверсіфікацыяй паставак сыравіны.

Паводле слоў віцэ-прэм`ера Юрыя Назарава, не заўсёды мэтазгоднасць і значнасць інвестпраектаў ацэньваецца іх коштам. "Гэты інвестпраект не такі вялікі па кошце, але значны тым, што звяжа два рэзервуарныя паркі захоўвання нафты ў Мазыры і Полацку. Гэта дасць магчымасць гарантаваць бяспеку і манеўранасць двух буйных нафтасховішчаў. Мы таксама вядзём іх мадэрнізацыю, павялічваючы карысны аб`ём захоўвання нафты. Неабходна забяспечыць пастаянны запас сыравіны і бесперабойнай работы двух беларускіх НПЗ, незалежна ад розных фактараў", - расказаў ён.

МН Гомель - Горкі стане своеасаблівай перамычкай паміж магістральнымі нафтаправодамі Унеча - Полацк і Унеча - Мазыр - Адамава. "Новая магістраль дазволіць перапампоўваць сыравіну паміж беларускімі НПЗ і дастаўляць нафту на аб`екты з альтэрнатыўных напрамкаў. Гэта дапаможа вырашыць пытанне з дыверсіфікацыяй паставак і адысці ад залежнасці ў транспарціроўцы, фарміраваць стратэгічныя запасы вуглевадароднай сыравіны ў рэзервуарных парках краіны", - расказалі на прадпрыемстве.

Значнасць праекта для рэгіёна і краіны ў цэлым ацаніў таксама губернатар Генадзь Салавей. Ён адзначыў, што новы нафтаправод дасць магчымасць забяспечыць неабходнымі аб`ёмамі сыравіны Мазырскі НПЗ. Старшыня аблвыканкама пажадаў поспехаў у выкананні першага зварачнага шва на новай магістралі і рэалізацыі ўсяго інвестпраекта.

Магутнасць нафтаправода складзе 6 млн т у год. Арыенціровачны кошт праекта, які рэалізуе ААТ "Гомельтранснафта Дружба" на ўласныя сродкі, складае Br300 млн. Генеральным падрадчыкам выступае РУП ВА "Беларуснафта". Практычна ўвесь комплекс работ - ад праектных да будаўніча-мантажных - выконваюць прадпрыемствы канцэрна "Белнафтахім".

На будаўніцтве будзе задзейнічана перадавое сучаснае абсталяванне, уключаючы краны павышанай праходнасці. Праектам прадугледжана ўладкаванне 75 пераходаў праз чыгуначныя, аўтамабільныя дарогі, рэкі і меліярацыйныя каналы. 85 км нафтаправода правядуць па лясной мясцовасці. У планах - узвядзенне новай нафтаперапамповачнай станцыі, рэканструкцыя ППС "Гомель" і ЛВДС "Горкі".

Арыенціровачны тэрмін уводу новай ніткі ў эксплуатацыю - верасень 2022 года.

22 кастрычніка 2020, Гомельскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2020
Тематика:Транспорт, Экономика
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Нефтепровод Гомель Горкі Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме