https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


За студзень—жнівень 2017 года рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам у 2,6 млрд рублёў, або 3,9% да ВУП


Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі.
Паводле вынікаў студзеня—ліпеня прафіцыт складаў 1,9 млрд рублёў.

Даходы рэспубліканскага бюджэту за восем месяцаў склалі 12,7 млрд рублёў, або 69,6% удакладненага гадавога плана. Паступленне ПДК склала 6,1 млрд рублёў, або 64,8% (тут і далей — удакладненага гадавога плана). Падатку на прыбытак паступіла 1,6 млрд рублёў, або 57,6%. Акцызы паступілі ў суме 1,6 млрд рублёў, або 69,5%. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 2,2 млрд рублёў, або 70,5%.

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 8 млрд рублёў (59,5%), фонд універсальнага абслугоўвання — 27,6 млн рублёў (70,2%), фонд грамадзянскай авіяцыі — 20,2 млн рублёў (130,3%), фонд дэпартамента выканання пакаранняў — 1,3 млн рублёў (108,3%).

На 1 верасня 2017 года запазычанасць па падатках і зборах склала 142,1 млн рублёў.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 10,1 млрд рублёў, або 58,3% удакладненага гадавога плана.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 4,3 рублёў (56,6%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 2,5 млрд рублёў (57,4%), сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і СМІ) — 7,9 млрд рублёў (58,9%). Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 8 млрд рублёў (63,3%), фонду ўніверсальнага абслугоўвання — 8 млн рублёў (20,4%), фонду грамадзянскай авіяцыі — 9 млн рублёў (58,1%), фонду дэпартамента выканання пакаранняў — 0,2 млн рублёў (16,7%).

Бюджэт сектара дзяржаўнага кіравання (рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, ФСАН, пазабюджэтны фонд універсальнага абслугоўвання Мінсувязі, пазабюджэтны фонд грамадзянскай авіяцыі і пазабюджэтны фонд ДВП) за студзень—жнівень таксама выкананы з прафіцытам — 3,5 млрд рублёў, або 5,3% да ВУП.

Даходы бюджэту сектара дзяржкіравання склалі 27,9 млрд рублёў, або 64,9% удакладненага гадавога плана. Расходы — 24,4 млрд рублёў, або 59,2%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2017
 
Дата публикации:29.09.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:601
 
Ключевые слова:
Бюджет Финансы Статистика ВВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме