https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Грамадзяне Малдовы заўсёды праяўлялі вялікую цікавасць да беларускага эканамічнага "цуду", захапляліся ўзорным парадкам у грамадскім жыцці краіны


Такую заяву зрабіў малдаўскі прэзідэнт Ігар Дадон на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 18 красавіка ў Кішынёве.
Грамадзяне Малдовы заўсёды праяўлялі вялікую цікавасць да беларускага эканамічнаму "цуду", захапляліся добраўпарадкаваннем і чысцінёй беларускіх гарадоў, узорным парадкам у грамадскім жыцці, цвёрдымі сацыяльнымі гарантыямі для працаўнікоў гэтай краіны. 

"Акрамя таго, мы ведаем, што Беларусь цвёрда і паслядоўна адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы, будучы стратэгічным партнёрам Расійскай Федэрацыі і захоўваючы пры гэтым досыць роўныя, дзелавыя адносіны з краінамі Захаду і, у першую чаргу, з краінамі Еўрапейскага саюза", — прыводзіць словы Дадона яго прэс-служба.

"Мы рады, што Малдова і Беларусь актыўна ўзаемадзейнічаюць і на міжнароднай арэне, у прыватнасці ў ААН і СНД. Адзначыў, што Рэспубліка Беларусь падтрымала нашу дзяржаву ў імкненні атрымаць статус назіральніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе", — сказаў прэзідэнт.

Падчас размовы бакі канстатавалі, што двухбаковыя адносіны носяць "дружалюбны паступальны характар", але іх патэнцыял "выкарыстаны не ў поўнай меры". У сувязі з гэтым Дадон выказаў гатоўнасць правесці у 2018 годзе чарговае пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

"Беларусь уваходзіць у першую дзясятку гандлёвых партнёраў Рэспублікі Малдова, а па імпарце малдаўскага віна займае першае месца, — падкрэсліў ён. — Намі падпісана больш за 90 гандлёва-эканамічных пагадненняў, яшчэ адзінаццаць дакументаў рыхтуюцца да падпісання. У Малдове дзейнічаюць больш за 90 прадпрыемстваў з беларускім капіталам".

Бакі абмеркавалі "шэраг маштабных і ўзаемавыгадных праектаў", уключаючы стварэнне сумеснага прадпрыемства па захоўванні і збыце нафтапрадуктаў беларускай вытворчасці, а таксама прадпрыемствы па разліве і бутэляванні малдаўскага пеністага віна і каньячнай прадукцыі.

Дадон заявіў пра магчымасць задзейнічаць зоны свабоднага прадпрымальніцтва і Джурджулешцкага тэрміналу для прасоўвання малдаўскіх і беларускіх тавараў на рынкі трэціх краін. Паводле яго слоў, стварэнне зоны свабоднага гандлю Малдова — ЕС адкрывае новыя магчымасці для паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Малдовай і Беларуссю, у прыватнасці для вытворчай кааперацыі з удзелам беларускіх інвестараў і наступным бяспошлінным экспартам у краіны Еўрасаюза.

"Асаблівая ўвага" на перамовах надавалася "транспартным пытанням". "Якасць беларускіх дарог шырока вядомая і за межамі краіны, таму я адзначыў цікавасць Малдовы да ўдзелу беларускіх кампаній у тэндарах на рэканструкцыю, рамонт і аднаўленне аўтамабільных дарог у нашай краіне", — паведаміў Дадон.

Малдаўскі бок пацвердзіў цікавасць да адкрыцця прамых авіязносін паміж Кішынёвам і Мінскам і да закупкі Малдаўскай чыгункай рухомага складу ў беларускіх вытворцаў. Малдова зацікаўленая ў адкрыцці зборачных цэхаў для вытворчасці аўтобусаў і тралейбусаў, а таксама выступае за далейшае паглыбленне супрацоўніцтва ў галіне транспарту і больш хуткае падпісанне пагаднення аб лібералізацыі аўтатранспартных перавозак.

Лукашэнка знаходзіцца ў Малдове 18—19 красавіка па запрашэнні Дадона.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2018
 
Дата публикации:18.04.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:533
 
Ключевые слова:
Молдова Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме