https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕФСР ухваліў змены ва ўмовах выдзялення Беларусі сёмага траншу крэдыту


Савет Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця ўхваліў змены ў праграму рэформаў у Беларусі, якая падтрымліваецца фінансавым крэдытам ЕФСР, у частцы ўмоў выдзялення заключнага сёмага траншу крэдыту, паведамляецца ў прэс-рэлізе фонду.
Шосты транш крэдыту ЕФСР у 200 млн долараў Беларусь атрымала 12 кастрычніка 2018 года. З улікам папярэдніх траншаў на сённяшні дзень краіне выдзелена 1,8 млрд долараў з агульнай сумы крэдыту ў 2 млрд долараў.

Як тлумачыць ЕФСР, неабходнасць карэкціроўкі ўмоў паўстала з прычыны зруху ў графіку рэалізацыі мер праграмы ў рамках першых шасці траншаў.

У сувязі з гэтым саветам ЕФСР ухвалены перанос кантрольнай даты ацэнкі выканання ўмоў сёмага траншу з 1 студзеня 2018 года на 1 снежня 2018 года і запыт Міністэрства фінансаў Беларусі аб пераносе даты заканчэння даступнасці крэдыту з 31 снежня 2018 года на 31 сакавіка 2019 года.

Як паведамляе ЕФСР, у рамках ухваленых змяненняў актуалізаваны парогавыя значэнні колькасных паказчыкаў і ўдакладнена рэдакцыя некаторых умоў. Парогавае значэнне па мінімальным ўзроўні валавых міжнародных рэзерваў устаноўлена з улікам наяўнай дынамікі гэтага паказчыка ў першай палове 2018 года, прагназаваных валютных патокаў і з мэтай не дапусціць зніжэнне ўзроўню пакрыцця валавых міжнародных рэзерваў ніжэй за два месяцы імпарту. Парогавыя значэнні па манетарных паказчыках устаноўлены на узроўнях, якія спрыяюць стрымліванню інфляцыі па выніках 2018 года ў рамках устаноўленага 6-працэнтнага мэтавага значэння. Умова аб прыняцці пастановы ўрада, накіраванай на ўкараненне ў практыку ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння праектаў нарматыўных прававых актаў, якія ўплываюць на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, не выкананая ў рамках шостага траншу, была паўторна ўключана ва ўмовы выдзялення сёмага траншу ў якасці кантрольнага паказчыка.

Акрамя таго, з умоў выдзялення траншу выключана некалькі мер, якія страцілі актуальнасць па стане на новую кантрольную дату. З іх ЕФСР адзначае меры бюджэтнай і тарыфнай палітыкі, выкананыя па выніках 2017 года, як гэта раней прадугледжвалася праграмай. У прыватнасці, у 2017 годзе дзяржаўны бюджэт выкананы з шырокім прафіцытам (па ўзгодненай з ЕФСР метадалогіі) на ўзроўні 2,3% ВУП, супраць нулявога сальда, якое прадугледжана праграмай. Выдаткі бюджэту на фінансаванне заработных плат выраслі на 8,6%, супраць максімальна ўстаноўленых праграмай 9%. Таксама выканана патрабаванне па павышэнні ўзроўню кампенсацыі тарыфамі выдаткаў па аказанні транспартных паслуг насельніцтву да 70% па выніках 2017 года.

Умова аб прыняцці ўказа прэзідэнта аб зацвярджэнні парадку прыняцця мясцовымі органамі ўлады рашэнняў па перадачы ў давернае кіраванне ўстойліва неплацежаздольных камунальных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў выключана з умоў выдзялення траншу, бо раней прынята рашэнне аб перадачы прадпрыемстваў у давернае кіраванне на аснове асобных рашэнняў прэзідэнта краіны.

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у памеры 8,513 млрд долараў ЗША быў заснаваны 9 чэрвеня 2009 года ўрадамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Сродкамі ЕФСР кіруе Еўразійскі банк развіцця.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2019
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:270
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты ЕФСР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме