https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінфін Беларусі ацэніць выпадаючыя даходы бюджэту з-за няякаснай нафты па выніках I паўгоддзя


Аб гэтым паведаміў 22 мая міністр фінансаў Максім Ермаловіч у час пасяджэння Савета Міністраў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця.
"Што датычыцца сітуацыі з пастаўкамі нафты і праблем, звязаных з некаторымі вымушанымі спыненнямі ў рабоце нафтаперапрацоўчых заводаў, мы адчуем эфект гэтага крыху пазней. Пакуль, за чатыры месяцы, яны на паступленне даходаў у бюджэт не паўплывалі. Хутчэй за ўсё, мы ўбачым гэтыя выпадаючыя даходы па паўгоддзі", - адзначыў Максім Ермаловіч.

"Тады ўжо па паўгоддзі будзем рабіць поўную ацэнку выканання бюджэту за год, ацэньваць дадатковыя даходы, якія фарміруюцца па асобных крыніцах, і бачыць, якія даходныя крыніцы правальваюцца", - удакладніў міністр.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў цэлым задача па напаўняльнасці ў адпаведнасці з прынятым законам "Аб бюджэце" захоўваецца, і Мінфін будзе яе выконваць. Што датычыцца выканання бюджэту за чатыры месяцы, то ў цэлым ён фарміруецца ў адпаведнасці з планам на 2019 год, хоць ёсць пэўныя адхіленні ў фарміраванні даходнай часткі бюджэту. Як растлумачыў Максім Ермаловіч, гэта звязана з пераразмеркаваннем крыніц даходаў бюджэту.

"Крыху ніжэй складваюцца паступленні падатку на прыбытак. Разам з тым з апярэджаннем у параўнанні з планам ідуць даходы ад экспарце калійных угнаенняў", - удакладніў ён.

Дадатковыя даходы таксама паступаюць з улікам больш высокіх цэн на нафту, чым закладзена ў бюджэце.

"У цэлым мы выконваем план бюджэту, устаноўлены на бягучы год, ніякіх правалаў няма, аднак спадзявацца на нейкія значныя аб`ёмы дадатковых паступленняў таксама не даводзіцца", - рэзюмаваў Максім Ермаловіч.

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце перасягала ў дзясяткі разоў максімальныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - былі вымушаны знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты. "Нафтан" цяпер загружаны на 65 працэнтаў.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.05.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Хлорорганика Нефтепровод "Дружба" Бюджет Нефтепереработка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме