https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага культурнага супрацоўніцтва


Пра гэта заявіў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар на трэцім пасяджэнні камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
"За апошнія гады развіццё беларуска-кітайскіх адносін актывізавалася ва ўсіх сферах. Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, нашы дзяржавы пастаянна знаходзяць новыя магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - падкрэсліў Юрый Бондар. - Так, у бягучым годзе амаль 800 студэнтаў з КНР будуць атрымліваць адукацыю ў сценах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў".

Міністр культуры адзначыў, што важнае значэнне для актывізацыі беларуска-кітайскіх адносін мае развіццё палітычнага дыялогу на вышэйшым узроўні і дружалюбныя адносіны лідараў дзвюх краін - Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Кітая Сі Цзіньпіна.

Юрый Бондар нагадаў, што прайшлі два сумесныя пасяджэнні камісіі: у кастрычніку 2015 года ў Мінску і ў маі 2017-га ў Пекіне.

Важным крокам на шляху развіцця двухбаковых культурных сувязей стала падпісанне плана супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам культуры і турызму КНР на 2019-2022 гады, якое адбылося ў Пекіне ў лістападзе 2018 года ў час трэцяга пасяджэння беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта.

"Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем дынамічна развіваецца і ўключае ў сябе мноства цікавых і змястоўных гуманітарных праектаў", - рэзюмаваў міністр. Чацвёртае пасяджэнне камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве адбудзецца ў Кітаі ў 2021 годзе.

13 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2019
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме