https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МТЗ падпісаў у Казахстане кантракты на пастаўку 3500 трактароў і трактаракамплектаў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МТЗ.
Мінскі трактарны завод падпісаў па выніках беларуска-казахстанскага бізнес-форуму ў Нур-Султане кантракты на пастаўку ў 2020 годзе ў Казахстан 3500 трактароў і трактаракамплектаў. 

"Мінскі трактарны завод падпісаў шэраг камерцыйных кантрактаў на пастаўку ў 2020 годзе 3500 трактароў і трактаракамплектаў BELARUS з асноўнымі гандлёвымі партнёрамі на гэтым рынку - таварыствамі "Казахстанская Агра Інавацыйная карпарацыя", "Гандлёвы дом Беларускі трактар", "СемАЗ" і "Кампазіт Груп Казахстан", - паведамілі на прадпрыемстве.

Казахстан сярод краін СНД уваходзіць у тройку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. У гэтай краіне сёння працуюць тры сумесныя зборачныя вытворчасці тэхнікі Мінскага трактарнага завода і гандлёвы дом.

За дзевяць месяцаў бягучага года ў Казахстан пастаўлена больш за 3000 трактароў і трактаракамплектаў, гэта практычна ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

25 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.10.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:364
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот МТЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме