https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі ў тэлефоннай размове актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў энергетычнай сферы


Пра гэта паведамляе сайт беларускага ўрада.
"У ходзе размовы расійскі бок інфармаваў аб гатоўнасці кампенсаваць урон, нанесены беларускім партнёрам у сувязі з пастаўкамі няякаснай нафты ў 2019 годзе", - адзначаецца ў паведамленні ўрада.

Абмеркаваны таксама пытанні пашырэння ўзаемадзеяння паміж беларускім бокам і дзяржкарпарацыяй "Раскосмас".

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка 2019 года заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, што паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перасталі прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.

23 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.01.2020
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:391
 
Ключевые слова:
Хлороганика Нефть Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме