https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ВУП ЗША скараціўся на рэкордныя 32,9 працэнта ў II квартале


ВУП ЗША з красавіка па чэрвень скараціўся на 32,9 працэнта ў гадавым вылічэнні, паведамляе CNN са спасылкай на даныя Бюро эканамічнага аналізу ЗША.
Удакладняецца, што гэта рэкордны спад амерыканскага ВУП за квартал пачынаючы з 1947 года, калі ўрад ЗША стаў збіраць такую статыстыку. Эксперты адзначаюць, што нават у час Вялікай дэпрэсіі (1929-1939 гг.) не фіксавалася такога істотнага спаду за такі кароткі перыяд. Зніжэнне ВУП ЗША ў другім квартале гэтага года стала амаль у чатыры разы большым, чым у час піку фінансавага крызісу, калі эканоміка скарацілася на 8,4 працэнта ў чацвёртым квартале 2008 года. Горшым жа за ўсю гісторыю да гэтага лічыўся першы квартал 1958 года, калі быў зафіксаваны спад эканомікі на 10 працэнтаў.

Пры гэтым, як адзначаюць эканамісты, цяперашняе зніжэнне адрозніваецца ад папярэдніх тым, што яно было выклікана ўвядзеннем уладамі строгіх абмежавальных мер для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19. Гэтыя дзеянні таксама прывялі да таго, што ўзровень беспрацоўя ў краіне ўпершыню з часоў Вялікай дэпрэсіі дасягнуў 14,7 працэнта, паведамляе ТАСС.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, у ЗША выяўлена больш за 4,4 млн выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі звыш 150,7 тыс. чалавек. На ЗША прыпадае амаль чвэрць усіх заражаных COVID-19 у свеце.

30 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
США ВВП Пандемия Коронавирус Карантин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме