https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 жніўня павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2020 года нумар 450, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $46,9 за 1 т (раней - $37,8).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $20,7 до $25,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $11,3 да $14 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 ліпеня. Тады яны таксама павышаліся.

3 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Нефтепродукты Таможенные пощлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме