https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Знешні дзярждоўг Беларусі з пачатку года знізіўся на 1,2 працэнта да $16,7 млрд


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2019 года склаў $16,7 млрд, знізіўшыся з пачатку года на $0,2 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,2 працэнта.

У студзені-чэрвені прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $486,4 млн, у тым ліку $398 млн - урада і банкаў Расіі, $50,3 млн - МБРР, $22,3 млн - Экспартна-імпартнага банка Кітая, $15,8 млн - ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банка (ПІБ).

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу за шэсць месяцаў 2019 года склала $773,7 млн, з якіх $311,9 млн - ураду Расіі, $247,2 млн - Экспартна-імпартнаму банку Кітая, $176,5 млн - ЕФСР, $36,6 млн - МБРР, $0,8 млн - ЕБРР і ПІБ, $0,7 млн - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў Br43,1 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2019 года на Br2,3 млрд, або на 5 працэнтаў.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня склаў Br9 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br0,1 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,2 працэнта.

За студзень - чэрвень 2019 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $527,9 млн.

Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $160,3 млн і Br227,2 млн.

31 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:178
 
Ключевые слова:
Госдолг Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме