https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі дапоўнена новымі праектамі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 301 "Аб інавацыйных праектах".  Дакументам зацвярджаюцца дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Указам скарэктаваны пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. У гэты спіс уключаны 21 новы праект. Таксама дапаўняецца пералік мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне дзевяці праектаў размешчаных у рэгіёнах арганізацый, напрыклад, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік", "Чырвоны харчавік", "Аршанскі інструментальны завод", "Баранавіцкі завод станкапрылад".

"Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дасць магчымасць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцця суб`ектаў інавацыйнай інфраструктуры", - падкрэслілі ў прэс-службе.

7 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:216
 
Ключевые слова:
Инновации Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме