https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад мясцовых органаў улады забяспечыць своечасовую выплату і рост заработнай платы ў рэгіёнах


Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў 29-га ліпеня, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
"Паглядзіце на выплату заработнай платы. Пастарайцеся зрабіць усё, каб гэта заработная плата была калі не дастойнай (усюды гэта не зробіш), то цярпімай, каб людзі разумелі, што сёння ў іх такая зарплата, заўтра пры пэўных умовах яна павінна быць вышэйшая. Абавязкова гэты прырост павінен быць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Але не дзеля таго, што ў нас выбары. Людзі вельмі дрэнна ўспрымаюць, калі гэта робіш з нейкай палітычнай нагоды. Гэтага рабіць нельга".



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, няхай патроху, але зарплаты, пенсіі і дапамогі ў краіне растуць. "Людзі гэта бачаць, - канстатаваў ён. - Трэба звярнуць увагу кіраўнікоў, што зарплата - гэта святое, гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яе трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост".

У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэты і наступны год у Беларусі асаблівыя: пройдуць дзве выбарчыя кампаніі.

"Партыйных органаў у нас няма, КПСС няма, гэта значыць асобна палітыкай займацца няма каму. Усё сканцэнтравана ў вашых руках на месцы. Гэта, напэўна, часткова і добра, але дзесьці ўтвараюцца і праблемы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я вас пераканаўча прашу: арганізаваць трэба на дастойным узроўні".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, абстаноўка ў раёнах, куды накіроўваюцца новыя кіраўнікі, у цэлым стабільная. "Людзі нас разумеюць, падтрымліваюць цяперашнюю ўладу. Не без крытыкі, хапае крытыкі. Гэта добра і правільна. Таму трэба размаўляць з людзьмі, ні ў якім разе не павінна быць ніякага націску. Пастаўцеся па-чалавечы да людзей, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Зразумела, гэта экзамен, да яго трэба рыхтавацца. Паглядзіце, можа, недзе нешта трэба падчысціць, падняць, не толькі ў аграгарадках і раённых цэнтрах - тут мы больш-менш парадак навялі і рабочыя месцы стварылі".

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што асновай палітыкі ўлады на месцах, як і ў цэлым у краіне, павінна быць справядлівае і сумленнае стаўленне да людзей.

"Запатрабаванне на справядлівасць нікуды не адышло, яно толькі абвастраецца", - дадаў ён.

Сёння Прэзідэнт узгадніў назначэнне кіраўнікоў у Глыбоцкі, Шумілінскі, Жыткавіцкі, Кармянскі, Валожынскі, Любанскі, Капыльскі, Гарэцкі, Кіраўскі, Круглянскі, Асіповіцкі і Слаўгарадскі райвыканкамы, а таксама ў адміністрацыю Першамайскага раёна Бабруйска.

29 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Регионы Кадровые перестановки Заработная плата Выборы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме