https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Укараненне біятэхналогій дасць магчымасць вывесці сельскую гаспадарку ў Беларусі на новы ўзровень


На думку Анатоля Хацько, праект па стварэнні ў краіне біятэхналагічнай галіны наватарскі і маштабны.
Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько па выніках даклада, які заслухаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады".

"На пачатковым этапе быў скептыцызм, і ён быў дарэчны. Але сёння мы гаворым пра вытворчасць гатовай прадукцыі, пра тое, што гэта прадукцыя дасць штуршок у развіцці сельгасвытворчасці", - сказаў ён. Калі размова заходзіць аб укараненні новых, прарыўных тэхналогій, прынята гаварыць, што гэта крок наперад. У выпадку з гэтым праектам, на думку міністра, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што галіна робіць "не адзін, а адразу шмат вялікіх крокаў наперад".

Цяпер поўным ходам ідуць будаўнічыя работы на пляцоўцы ў Пухавіцкім раёне. Плануецца, што ў наступным годзе тут будзе ўведзены ў эксплуатацыю комплекс камбікормавых заводаў і збожжасховішча, а ў 2021-м прадпрыемства запрацуе па ўсім тэхналагічным ланцужку.

Разам з тым кіраўнік дзяржавы, заслухаўшы даклад аб ходзе рэалізацыі праекта, звярнуў увагу на неабходнасць комплекснага падыходу, папярэдняй падрыхтоўкі.

Размова ішла аб тым, каб загадзя патурбавацца аб наяўнасці дастатковай сыравіннай базы, прадугледзець рынкі збыту, арганізаваць навуковае суправаджэнне галіны і мэтавае навучанне спецыялістаў.

Што датычыцца забяспечанасці кадрамі, міністр праінфармаваў, што ўжо вядзецца іх навучанне за мяжой, а для замацавання на месцах будуецца жыллё ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна.

"Мы разглядаем гэты праект не проста як вытворчасць гатовага прадукту, а як магчымасць далейшага ўдзелу ў вытворчасці збожжа, аказання сельгасвытворцамі на дагаворных умовах кансультацыйных паслуг", - растлумачыў Анатоль Хацько.

Прадугледжваецца, што спецыялісты біятэхналагічнай галіны будуць аказваць кансультатыўную падтрымку сельгасарганізацыям. З іх дапамогай плануецца прааналізаваць якасць камбікармоў у цэлым па краіне.

Будаўніцтва па праекце "Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады" Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі пачалося летам 2018 года ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

У якасці генпадрадчыка і акцыянера выступае кітайская карпарацыя CITIC Group. Плануецца будаўніцтва комплексу з 14 заводаў з паэтапным увядзеннем у строй. Тут будзе арганізавана глыбокая перапрацоўка збожжа па сучасных метадах біятэхналогіі з атрыманнем незаменных амінакіслот (лізін, трыптафан, трэанін) для вытворчасці высокапрадукцыйных, высокатэхналагічных, збалансаваных кармоў і кармавых дабавак.

Прадукцыю прадугледжваецца выкарыстоўваць як для ўласнай вытворчасці, так і пастаўляць на рынкі Расіі, Украіны, краін ЕС, Кітая.

30 ліпеня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:261
 
Ключевые слова:
Биотехнологии Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме