https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $7,4 млрд


Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2018 года, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 439,9 млн (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
За лістапад 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $323,3 млн (на 4,7 працэнта) пасля росту ў кастрычніку 2018 года на $181,3 млн (на 2,6 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у лістападзе садзейнічалі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Урадам і Нацыянальным банкам у лістападзе выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля $150 млн.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб`ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш як $6 млрд.

7 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2018
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:241
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Статистика Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме