https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У апошнія месяцы Беларусь выходзіць на траекторыю эканамічнага росту


Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі 26 чэрвеня на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.
"Вынікі апошніх месяцаў паказваюць, што сёння мы паступова выходзім на траекторыю аднаўлення эканомікі. Тэмпы эканамічнага росту дадаюць з месяца ў месяц. Мэтавая задача па тэмпах росту ВУП на першае паўгоддзе выконваецца з некаторым апярэджаннем — 100,9% пры заданні 100,2%", — сказаў першы намеснік прэм`ер-міністра.

Пры гэтым рост інфляцыі знаходзіцца на мінімальным узроўні — 2,7% пры прагнозе на паўгоддзе 6,7%, удакладніў Мацюшэўскі.

Першы віцэ-прэм`ер таксама адзначыў зніжэнне працэнтнай нагрузкі на рэальны сектар эканомікі, рост рэнтабельнасці продажаў і чыстага прыбытку са зніжэннем чыстай страты ў разліку на адну стратную арганізацыю.

"Рэальная заработная плата расце ўжо трэці месяц запар на фоне яе зніжэння ў апошнія два гады. У цэлым па эканоміцы захаваная абумоўленасць заробкаў ростам прадукцыйнасці працы", — дадаў прадстаўнік урада.

Паводле слоў Мацюшэўскага, "рост ВУП забяспечваўся галоўным чынам за кошт знешняга попыту". "Экспарт нарошчваецца высокімі тэмпамі — 119,5% у студзені—красавіку 2017 года. Пры гэтым паказальна, што апераджальнымі тэмпамі расце не сыравінны, а менавіта тэхналагічны экспарт. За чатыры месяцы інвестыцыйных тавараў экспартавана ў паўтара разу больш, чым летась", — сказаў першы віцэ-прэм`ер.

Ён таксама дадаў, што станоўчае сальда знешняга гандлю з пачатку года склалася на ўзроўні 120 млн долараў, і гэта эфектыўна адбіваецца на плацежным балансе і золатавалютных рэзервах.

Паводле слоў Мацюшэўскага, станоўчую дынаміку ў бягучым перыядзе дэманструе большасць галін, за выключэннем будаўніцтва. "Аднак асноўным драйверам росту выступае прамысловасць. Найбольшую аддачу паказваюць дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая вытворчасць, вытворчасць хімічнай прадукцыі і лёгкая прамысловасць", — сказаў Мацюшэўскі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 26 чэрвеня 2017
 
Дата публикации:26.06.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:824
 
Ключевые слова:
ВВП Инфляция Внешняя торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме