https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 70 працэнтаў задач для Мэт устойлівага развіцця адлюстраваны ў нацыянальнай стратэгіі да 2030 года


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў 15 лістапада на семінары-нарадзе "Мэты ўстойлівага развіцця - імплементацыя на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях" у Мінску.
Больш за 70 працэнтаў задач для МУР адлюстраваны ў дзеючай нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Гаворачы аб імплементацыі МУР у праграмныя дакументы краіны, Аляксандр Чарвякоў падкрэсліў, што на дзяржаўным узроўні прапрацавана цэлая сістэма, якая ахоплівае кароткатэрміновы, сярэднетэрміновы і доўгатэрміновы перыяды.

"Мы правялі ацэнку на адпаведнасць Мэт устойлівага развіцця нашым праграмным дакументам. Сёння больш за 70 працэнтаў задач для МУР адлюстраваны ў дзеючай нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2030 года. Зразумела, гэтыя мэты і задачы разгорнуты і ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучую пяцігодку, і ў гадавых прагнозах. Хачу адзначыць, што праз усе праграмныя дакументы з 2018 года будзе чырвонай ніткай праходзіць ідэалогія ўстойлівасці, прынятая ААН. Ужо сёння на рэгіянальным узроўні мы праводзім пілотны праект - распрацоўваем гадавыя планы развіцця рэгіёнаў, дзе закладзены падыходы МУР", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Намеснік міністра кіруе міжведамаснай рабочай групай па эканоміцы ўнутры Савета па ўстойлівым развіцці.

"Зямля адна, і на ёй трэба імкнуцца жыць па прынцыпах, якія забяспечваюць гармонію паміж экалогіяй, чалавекам і эканомікай. Мноства праблем застаюцца нявырашанымі, таму асноўнай умовай захавання чалавецтва і павышэння ўзроўню яго жыцця з`яўляецца комплекснае дасягненне Мэт устойлівага развіцця", - падкрэсліў намеснік міністра.

У гэтым напрамку ўсе краіны распрацоўваюць сваю палітыку з улікам агульнасусветных падыходаў. Саветам па ўстойлівым развіцці Беларусі прааналізаваны ўсе 17 Мэт устойлівага развіцця. Аляксандр Чарвякоў спыніўся на тых, што ў большай ступені характарызуюць эканамічную кампаненту. Мэта нумар 2 датычыцца ліквідацыі голаду, забеспячэння харчовай бяспекі і развіцця сельскай гаспадаркі. У Беларусі рэалізуецца ўжо чацвёртая дзяржаўная праграма па развіцці АПК і дасягнуты станоўчы эфект. Рэспубліка не толькі самадастатковая ў плане харчовым, але і з`яўляецца экспартаарыентаванай краінай, адным з буйнейшых пастаўшчыкоў малочнай прадукцыі.

"Мы ставім перад сабой мэтавыя задачы па павышэнні якасці сельгаспрадукцыі, яе экалагічнасці. Частка стратэгічных мер будзе накіравана на фінансавае аздараўленне і забеспячэнне прыбытковасці, эфектыўнасці работы сельгаспрадпрыемстваў. Як вынік, будуць вырашаны пытанні дастатковага ўзроўню заработнай платы работнікаў, занятых у гэтай сферы. У бліжэйшы час фінансавая ўстойлівасць сельгаспрадпрыемстваў - наша ключавая задача", - адзначыў намеснік міністра.

Мэта нумар 8 датычыцца садзейнічання ўстойліваму эканамічнаму росту і занятасці з дастойным узроўнем аплаты працы.

"Не вырашыўшы пытанні па мадэрнізацыі прадпрыемстваў, удасканаленні кіравання, не абучыўшы кадры, не надзяліўшы іх кампетэнцыямі, забяспечыць канкурэнтаздольнасць, эканамічны рост і эфектыўную занятасць насельніцтва будзе цяжка. Таму дзяржавай прыняты шэраг праграмных дакументаў: дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця, па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і іншыя. Чаканы вынік - павелічэнне долі інавацыйнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю і рост прадукцыйнасці працы", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Важная мэта парадку дня ААН нумар 9 звязана са стварэннем надзейнай інфраструктуры, садзейнічаннем індустрыялізацыі і ўкараненню інавацый. Толькі праз эфектыўныя інвестыцыі ў абнаўленне традыцыйных і стварэнне новых галін эканомікі будзе забяспечана эфектыўная занятасць.

"У рамках пяцігодкі мы плануем нарасціць інвестыцыі да 12 працэнтаў. Гэта каля $80 млрд. Прычым на мадэрнізацыю і стварэнне новых вытворчасцей будзе накіравана больш за 70 працэнтаў усіх інвестыцый, і трэцяя частка - на жыллё і сацыяльныя праекты", - удакладніў намеснік міністра.

Мэта нумар 10 ставіць пытанне аб скарачэнні няроўнасці ўнутры краіны. Яна датычыцца дыферэнцыяцыі развіцця ўнутры рэгіёнаў і паміж імі.

"Па яе рэалізацыі мы будуем рэгіянальную палітыку па ўзаемна дапаўняльных вектарах. Першае - фарміраванне цэнтраў эканамічнага росту ў тых гарадах і райцэнтрах, дзе ёсць эканамічны патэнцыял. У рэспубліцы можа быць сфарміравана 62 такія цэнтры - больш за палавіну тэрыторыі краіны, дзе пражываюць больш як 6 млн чалавек, дзе генерыруецца каля 62 працэнтаў экспарту і 68 працэнтаў інвестыцый. Другі вектар - тое, што знаходзіцца па-за цэнтрамі эканамічнага росту, гэта значыць стварэнне рабочых месц для адсялення на прынцыпах іх гадзіннай даступнасці. Для гэтага будуць накіраваны рэсурсы на стварэнне добрай транспартнай і іншых інфраструктур", - растлумачыў Аляксандр Чарвякоў.

Інструментам такой палітыкі стане распрацоўваемы Мінэканомікі план індустрыялізацыі рэгіёнаў. У яго аснову пакладзены тры блокі.

Першы - вызначэнне прыярытэтных відаў эканамічнай дзейнасці, тэхналагічных ніш, дзе ёсць пэўныя кампетэнцыі, і фарміраванне на гэтай аснове праектных інвестыцыйных прапаноў для бізнесу.

Другі блок - спецыялізацыя кожнага раёна горада з улікам яго патэнцыялу, кадравага і сыравіннага, і размяшчэнне на гэтай аснове мэтавых, найбольш рацыянальных прапаноў для інвестараў.

Трэці блок - фарміраванне пакета ўмоў для пэўных груп інвестпраектаў.

Такі падыход дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць у першую чаргу фінансавыя рэсурсы і больш кропкава ўкладваць у эфектыўныя напрамкі.

"Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месц з`яўляецца ключавым звяном эфектыўнай занятасці працаздольнага насельніцтва. І менавіта гэты напрамак мы бачым як адзін з прыярытэтаў эканамічнай кампаненты МУР", - рэзюмаваў Аляксандр Чарвякоў.

15 лістапада 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.11.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:669
 
Ключевые слова:
Белорусская экономическая модель Семинар Цели устойчивого развития Трудоустройство Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме