https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская ўніверсальная таварная біржа падпісала мемарандум аб міжбіржавым супрацоўніцтве з Азербайджанам


Пра гэта паведаміла прэс-служба БУТБ.
У Баку ў ходзе візіту намесніка старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Ірыны Наркевіч у Азербайджан падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні з Грамадскім аб`яднаннем саветаў біржаў Азербайджанскай Рэспублікі (ГАСБАР).

Цырымонія падпісання адбылася 30 лістапада ў пасольстве Беларусі ў Азербайджане з удзелам беларускага пасла Генадзя Ахрамовіча.

Мемарандумам прадугледжана ўзаемадзеянне БУТБ і ГАСБАР у сферы біржавога і электроннага гандлю ў частцы абмену вопытам і інфармацыяй, правядзення сумесных маркетынгавых даследаванняў, навучальных семінараў, дзелавых канферэнцый і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё міжбіржавога супрацоўніцтва. У якасці першага практычнага захаду плануецца скласці пералік тавараў, запатрабаваных на беларускім і азербайджанскім рынках, і прапрацаваць магчымасць іх рэалізацыі з прымяненнем біржавога механізму.

На думку Наркевіч, "выкарыстанне біржавых таргоў у дадатак да традыцыйных каналаў збыту дазволіць істотна нарасціць узаемны тавараабарот і будзе садзейнічаць умацаванню дзелавых сувязяў паміж суб`ектамі гаспадарання Беларусі і Азербайджана". У сувязі з гэтым кіраўнік беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Азербайджане падкрэсліў гатоўнасць пасольства аказаць неабходнае садзейнічанне ў прыцягненні на электронныя пляцоўкі БУТБ азербайджанскіх кампаній.

У рамках наведвання сталіцы Азербайджана Наркевіч таксама сустрэлася з намеснікам міністра эканомікі і прамысловасці Азербайджана Сахібам Мамедавым і віцэ-прэзідэнтам Азербайджанскага фонду падтрымкі экспарту і інвестыцый Юсіфам Абдулаевым з мэтай выпрацоўкі перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва. Па выніках перамоў дасягнута дамоўленасць аб стварэнні рабочай групы, якая вывучыць нарматыўна-прававую базу, што дзейнічае ў Беларусі, і разгледзіць магчымасць унясення адпаведных змяненняў у азербайджанскае заканадаўства аб біржавым гандлі таварамі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 снежня 2017
 
Дата публикации:01.12.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:532
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Азербайджан БУТБ Сотрудничество Инвестиции Меморандум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме