https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Макей абмеркаваў з кіраўніком Schneider Group актывізацыю беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва


Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС.
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 9 лютага ў Мінску сустрэўся з генеральным дырэктарам групы кансалтынгавых кампаній Schneider Group, сустаршынёй рабочай групы "Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока" Ульфам Шнайдэрам.

Падчас сустрэчы абмеркаваныя магчымасці ўзаемадзеяння з групай кампаній у кантэксце актывізацыі беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Шнайдэр праінфармаваў Макея пра мэты і задачы рабочай групы, створанай у 2015 годзе для садзейнічання развіццю дыялогу і ўсталяванню адносін партнёрства паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразійскім эканамічным саюзам, іх краінамі-членамі і іншымі дзяржавамі рэгіёна. Адбыўся абмен думкамі пра перспектывы дзейнасці рабочай групы і магчымыя сумесныя захады па прасоўванні ідэі "інтэграцыі інтэграцый".
_____________________________________________

Schneider group, як паведамляе яе афіцыйны сайт, з`яўляецца часткай LEA (Leading Edge Alliance) — другой па велічыні міжнароднай асацыяцыі кампаній, дзейнасць якой сканцэнтраваная на бухгалтарскіх, фінансавых і дзелавых кансультацыйных паслугах. Група аказвае сваім кліентам у розных краінах паслугі бэк-офіса для стварэння і развіцця бізнесу на тэрыторыі Беларусі, Германіі, Казахстана, Польшчы, Расіі і Украіны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2018
 
Дата публикации:09.02.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:745
 
Ключевые слова:
Schneider Group Консалтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме