https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


За перыяд правядзення беларуска-літоўскіх эканамічных форумаў тавараабарот вырас у 2,4 раза


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін на пленарным пасяджэнні XIV Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму, які адкрыўся 7-га чэрвеня ў Віцебску.
З часу правядзення першага Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму тавараабарот Беларусі і Літвы вырас у 2,4 раза. Паводле слоў Паўла Уцюпіна, правядзенне такіх форумаў стала добрай традыцыяй і добрым механізмам для спалучэння беларускага і літоўскага бізнесу.

"Літва была і застаецца адным з вядучых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі, узаемаадносіны з якой мы разглядаем як прыярытэтныя", - падкрэсліў ён.

Аб`ём узаемнага гандлю даўно пераадолеў рубеж $1 млрд, а па выніках 2018 года ўдасца істотна яго павялічыць. Для гэтага ёсць усе падставы, упэўнены Павел Уцюпін.

У прыватнасці, Беларусь планамерна праводзіць вялікую работу па забеспячэнні ўстойлівасці макраэканамічнай сітуацыі ў краіне, стварэнні спрыяльнага бізнес-клімату. У 2017 годзе на ўзроўні кіраўніка дзяржавы прыняты пакет нарматыўных актаў, якія кардынальна паляпшаюць дзелавое асяроддзе, а таксама ўмовы работы ў сельскіх рэгіёнах.

"Цяпер практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі дзейнічае прэферэнцыяльны рэжым, чым можа паспяхова скарыстацца ў тым ліку і літоўскі бізнес", - адзначыў намеснік міністра эканомікі.

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць больш за 600 прадпрыемстваў з літоўскім капіталам. Па выніках 2017 года прыцягнута амаль $200 млн прамых замежных інвестыцый з Літвы, за першы квартал 2018-га - амаль $60 млн.

У склад дэлегацыі Літвы на XIV Беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Віцебску ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання, пасольства Літвы, бізнес-асацыяцый і прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, транспарту і лагістыкі, фінансаў і гандлю.

Асноўнымі тэмамі для выступленняў і дыскусій стануць пытанні гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы. Беларуска-літоўскія эканамічныя форумы праводзяцца на штогадовай аснове па чарзе ў Беларусі і Літве з мэтай развіцця і павышэння эфектыўнасці двухбаковага ўзаемадзеяння па розных напрамках, умацавання і пошуку новых дзелавых кантактаў паміж галіновымі асацыяцыямі і кампаніямі, пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу вядучых прадпрыемстваў-таваравытворцаў.

Генеральным партнёрам XIV Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму выступае дрэваапрацоўчы холдынг VMG HOLDINGS LTD, які аб`ядноўвае некалькі прадпрыемстваў на тэрыторыі Літвы, Беларусі, Украіны.

7 чэрвеня 2018, Віцебск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:462
 
Ключевые слова:
Віцебск Литва Товарооборот Сотрудничество Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме