https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзяржава падтрымае 300 арганізацый аграпрамысловага комплексу ў пагашэнні запазычанасці за тэхніку, пастаўленую ім у 2015 годзе Мінскім аўтамабільным і трактарным заводамі


Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нумар 231 ад 12 чэрвеня апублікаваны 19-га чэрвеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
За кошт астаткаў рэспубліканскага бюджэту, што ўтварыліся на 1 студзеня, абласным бюджэтам будуць прадастаўлены крэдыты ў суме амаль да Br60 млн.

Пры гэтым больш за ўсё выдзеляць Віцебскай вобласці - да Br21,6 млн, менш за ўсё накіруюць у Гомельскі рэгіён - амаль Br2 млн.

Бюджэтныя крэдыты пад 1 працэнт гадавых будуць выдавацца на тэрмін па 31 снежня 2020 года. У спіс сельгасарганізацый-даўжнікоў МАЗа і МТЗ увайшло 300 прадпрыемстваў. З іх 94 знаходзяцца ў Мінскай вобласці, 87 - у Віцебскай, 45 - у Магілёўскай, 32 - у Брэсцкай, 22 - у Гродзенскай і 20 - у Гомельскай.

19 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:505
 
Ключевые слова:
МАЗ МТЗ Господдержка Кредиты Финансы Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме