https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 40% ад агульнай сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па беларускіх экспартных пастаўках прыпадае на арганізацыі Расійскай Федэрацыі


Такія дадзеныя прывёў генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк 8 снежня ў Маскве на нарадзе з кіраўнікамі суб`ектаў тавараправоднай сеткі (ТПС) беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Расіі.
Мерапрыемства праходзіла пад старшынствам Аляксандра Канюка з удзелам намесніка прэм`ер-міністра Ігара Ляшэнкі, пасла ў Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Сямашкі, міністра прамысловасці Паўла Уцюпіна, прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

На сустрэчу былі запрошаны кіраўнікі размешчаных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі суб`ектаў ТПС (з беларускім капіталам) беларускіх арганізацый-экспарцёраў (гандлёвыя дамы, афіцыйныя дыстрыб`ютары, прадстаўніцтвы, буйныя дылеры).

Як адзначыў Канюк, Генпракуратура ва ўзаемадзеянні з урадам, рэспубліканскімі і мясцовымі выканаўчымі органамі займаецца пытаннямі скарачэння знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртання валютнай выручкі ў краіну з 2015 года па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

За гэты час праведзена больш за 470 праверак выканання заканадаўства аб знешнеэканамічнай дзейнасці, амаль 500 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, у тым ліку вызвалены ад займаных пасадаў. Па фактах супрацьпраўных дзеянняў, якія пацягнулі прычыненне шкоды беларускім прадпрыемствам, распачата 85 крымінальных спраў, 26 з іх — у дачыненні да замежных грамадзян.

Тым не менш за дзевяць месяцаў гэтага года адзначаны рост пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці ў параўнанні з пачаткам года больш чым на 10% да 470 млн долараў. Амаль палова пратэрмінаванай запазычанасці генеруецца ўласнымі суб`ектамі ТПС за мяжой. Больш за 40% ад агульнай сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па экспартных пастаўках (189 млн долараў) прыпадае на арганізацыі Расійскай Федэрацыі.

"Пад прыкрыццём мінімальнага прыбытку, закладзенага ў кантракты, суб`екты ТПС адцягваюць абаротныя сродкі на здзелкі, не звязаныя з асноўнымі задачамі па рэалізацыі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў. Уносяць перадаплату за прадукцыю, якая закупляецца ў замежных контрагентаў для далейшага перапродажу, пры гэтым даючы працяглыя тэрміны паставак", — адзначыў генпракурор.

Падчас сустрэчы з журналістамі Аляксандр Канюк расказаў, што цяпер Генпракуратура праводзіць праверку ў дачыненні да шэрагу суб`ектаў гаспадарання, якія пастаўлялі сваю прадукцыю ўжо збанкрутавалай расійскай кампаніі, высвятляюцца матывы іх кіраўнікоў.

"У выніку сумесных дзеянняў Генпракуратуры, Следчага камітэта, МУС, КДБ Рэспублікі Беларусь нам удалося прыпыніць хвалю заключэння кантрактаў з ашуканскімі структурамі", — адзначыў ён.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2018
 
Дата публикации:08.12.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:267
 
Ключевые слова:
Товарооборот Криминал Россия Следственный комитет Торговый дом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме