https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гандлёвая пляцоўка Узбекскай таварна-сыравіннай біржы адкрылася на БУТБ


Гандлёвая пляцоўка Узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы (УзРТСБ) адкрылася ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ).
Гэта першая гандлёвая пляцоўка замежнай біржы ў Беларусі. Галоўная мэта праекта - прадаставіць суб`ектам гаспадарання абедзвюх краін спрошчаны доступ да таргоў УзРТСБ і БУТБ.

Гэта будзе садзейнічаць росту тавараабароту, а таксама далейшаму развіццю беларуска-ўзбекскіх гандлёва-эканамічных адносін.

Прадугледжваецца, што сумесны праект бірж будзе працаваць і на экспарт, і на імпарт. Так, узбекскія кампаніі змогуць выкарыстоўваць біржавы механізм для выхаду на рынак Беларусі.

Для гэтага ва Узбекістане акрэдытаваны брокер БУТБ - ТАА "Глобал Трэйд Груп".

Кампанія будзе размяшчаць заяўкі ў гандлёвай сістэме БУТБ ад імя ўзбекскіх таваравытворцаў. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць продажу праз біржу баваўнянага валакна і лінта, сухафруктаў і іншых ліквідных узбекскіх тавараў. Зацікаўленасць у прымяненні біржавой пляцоўкі пацвердзілі ўжо беларускія прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці. Як чакаецца, у бліжэйшы час будзе складзены пералік перспектыўных таварных пазіцый для рэалізацыі на біржавой пляцоўцы.

Згодна з заканадаўствам Узбекістана, імпарт сацыяльна значных харчовых тавараў за кошт сродкаў Фонду садзейнічання стабілізацыі цэн ажыццяўляецца толькі праз сістэму адкрытых электронных таргоў УзРТСБ.

Таму для ўдзелу ў таргах на ўзбекскай біржы беларускія кампаніі павінны будуць звярнуцца да акрэдытаванага брокера ўзбекскай біржы ў Беларусі (ТАА "Латэмгруп") і размясціць заяўку на продаж. Акрамя забеспячэння доступу на біржавыя таргі "Латэмгруп" будзе займацца пытаннямі арганізацыі разлікаў, лагістыкі і кантролю якасці адгружаных тавараў.

У бягучым годзе бакі плануюць адпрацаваць механізм у тэставым рэжыме, першыя ж таргі адбудуцца ўжо ў 2019 годзе. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў у час урачыстай цырымоніі адкрыцця пляцоўкі адзначыў: "Рыначны механізм павінен мець сваю структуру, і без біржы (і іншых адпаведных элементаў) гэта немагчыма забяспечыць. Я думаю, што адкрыццё гэтай пляцоўкі дасць нам магчымасць у больш поўнай меры выкарыстоўваць магчымасці абедзвюх краін у развіцці гандлёва-эканамічных адносін. А магчымасці ў нас вялікія".

11 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:311
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Торговая площадка Узбекистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме