https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У эканамічных адносінах Беларусі і Румыніі існуе вялікі разрыў паміж патэнцыялам і рэальнасцю


Такое меркаванне выказаў пасол Румыніі ў Беларусі Віарэл Машану.
"Найвышэйшым пунктам двухбаковага гандлю стаў 2017 год, калі агульны тавараабарот дасягнуў прыкладна 160 мільёнаў долараў. Румынскі экспарт дасягнуў рэкорднай адзнакі тады — амаль 45 мільёнаў долараў, і ён падвоіўся ў параўнанні з 2016 годам, — сказаў дыпламат. — Вядома, патэнцыял дзвюх эканомік нашмат большы. Наша пасольства прыкладае намаганні, каб знайсці новыя магчымасці і формы супрацоўніцтва. На гэтым фоне мы падтрымліваем актывізацыю дыялогу бізнес-колаў, кантакты з дапамогай гандлёва-прамысловых палат абедзвюх краін або праз мясцовыя органы улады, з якімі мы актыўна супрацоўнічаем".

Машану адзначыў, што ў Румыніі ўжо ёсць некалькі прадстаўніцтваў беларускіх вытворцаў у галіне касметыкі, сельгасмашын, аўтамабіляў.

"Прасоўванне эканамічных інтарэсаў румынскіх вытворцаў — адна з найважнейшых задач нашага пасольства, — дадаў ён. — Але нам вельмі цяжка падмяніць іх канкрэтныя дзеянні, таму што мы не можам рабіць за іх усю працу. Цяжка адмаўляць той факт, што ў румынска-беларускіх эканамічных адносінах існуе вялікі разрыў паміж патэнцыялам і рэальнасцю. Таму мы будзем прыкладаць яшчэ больш намаганняў для ўзаемнага пазнання існуючых магчымасцяў, для дыверсіфікацыі кантактаў паміж нашымі прадпрымальнікамі".

Паводле слоў Машану, румынскія бізнесмены звяртаюцца ў пасольства ў Мінску па інфармацыю аб магчымасцях, якія існуюць у Беларусі. "Можа, не так часта і не так прадметна, як нам бы хацелася, — адзначыў пасол. — Нам бы хацелася, каб яны больш прадметна падыходзілі і разумелі лепш спецыфіку Беларусі, не абмяжоўваліся толькі гандлем, каб была і кааперацыя, і інвестыцыі. Ці, парынамсі, каб былі спробы гэта зрабіць. У гэтым мы можам ім дапамагчы — адчыніць дзверы, дапамагчы з кантактамі, растлумачыць заканадаўства і гэтак далей".

Дыпламат таксама адзначыў, што часам на ўсё, што звязанае з Беларуссю, неяк накладваецца расійская тэматыка. "Румынскі бізнес мае пэўныя не тое, што негатыўныя, але пачуцці не вельмі вялікі ўпэўненасці, асцярогі з нагоды еўрапейскіх санкцый (у дачыненні да Расіі.) і гэтак далей, — сказаў Машану. — Гэта складаны клубок. Вядома, нам бы хацелася разматаць яго хутчэй або, прынамсі, дапамагчы, каб у румынскага бізнесу было лепшае разуменне магчымасцяў, якія ёсць у Беларусі. Гэта — працэс, і мы будзем над гэтым працаваць далей".

Сярод сфер, у якіх румынскаму бізнесу можа быць цікавае супрацоўніцтва з Беларуссю, пасол назваў дрэваапрацоўку, энергетыку, сельскую гаспадарку, фармацэўтыку, машынабудаванне.

"Сферы прыкладання намаганняў нашых бізнес-колаў шырокія, — лічыць Машану. — Трэба знайсці элементы канкрэтыкі — што магчыма, што лепш ідзе, што больш перспектыўнае. У нас, напрыклад, таксама вельмі моцны IT-сектар. Я размаўляў з прадстаўнікамі Парку высокіх тэхналогій. Яны пацвердзілі, што ў іх ёсць кантакты, былі візіты, ёсць нейкія сумесныя напрацоўкі. Не ведаю, наколькі яны канкуруюць паміж сабой, але сферы для супрацоўніцтва ёсць".

Пасол не выключае, што румынскаму бізнесу можа быць цікавы і беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень". "Але маё асабістае меркаванне — для таго каб патрапіць у парк, любы партнёр павінен спачатку сутыкнуцца з беларускай рэальнасцю. Гэта значыць, у яго ўжо павінен быць нейкі досвед адносінаў з Беларуссю, — адзначыў Машану. — Проста так з`явіцца з ніадкуль і паехаць у парк інвеставаць мільёны ў нейкі праект? Не, я б спачатку знайшоў партнёраў, зайшоў бы на рынак, паспрабаваў зразумець, як тут працаваць".

У якасці прыкладу дыпламат прывёў вопыт румынскай фірмы, якая хацела працаваць у Беларусі. "Там было тры этапы: спачатку яны хацелі вырабляць тут толькі ўпакоўку для прадукту, потым яны планавалі развіцца і ўжо тут вырабляць прадукт (не буду называць, што менавіта гэта было). На трэцім этапе ў іх было жаданне стаць рэзідэнтамі ў "Вялікім камені". Але на першым этапе яны не вытрымалі і з`ехалі — не вытрымалі тут нейкіх мясцовых асаблівасцяў", — распавёў Машану.

Кажучы пра магчымасці росту беларуска-румынскага тавараабароту, дыпламат адзначыў, што павялічыць яго можна акрамя традыцыйнага гандлю за кошт кааперацыі і інвестыцый.

"Усе, хто прыязджае ў Беларусь, кажуць, што чакалі горшага ў сэнсе рэалій, у першую чаргу, у эканамічным плане. Калі яны едуць па прадпрыемствах, гарадах, то яны бачаць іншыя рэчы. І вельмі важна, каб гэтае разуменне рэальнай сітуацыі неяк развівалася", — лічыць пасол.

Паводле яго слоў, гэтаму спрыяюць сістэматычныя візіты ў Беларусь, але важна, каб у складзе дэлегацыі былі не толькі чыноўнікі, а як мага больш прадстаўнікоў бізнесу.

"Бізнесмены глядзяць на рэчы іншымі вачыма, яны ведаюць, што ім трэба, што яны могуць даць, якую цану і ўмовы прапанаваць. Вось такі ўзровень кантактаў патрэбен, і ён пакуль прасядае", — дадаў Машану.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 6 мая 2019
 
Дата публикации:06.05.2019
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Румыния Товарооборот Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме