https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Заклік да забастовак - контрпрадукцыйны


Такое меркаванне выказала старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна.
"Як чалавек, які прапрацаваў у галіне лёгкай прамысловасці амаль чвэрць стагоддзя, у тым ліку 23 гады непасрэдна на прадпрыемстве, з поўнай адказнасцю магу сказаць, што заклік да забастовак - контрпрадукцыйны. Вытворчасць - гэта не чайнік або пыласос. Захацеў уключыў, а захацеў выключыў. Гэта складаны механізм, які не можа быць спынены. Многія прадпрыемствы працуюць кругласутачна", - сказала Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, работа ў штатным рэжыме - гэта не толькі гарантыя заработку для супрацоўнікаў. "Гэта таксама гарантыя сацыяльных выплат слабаабароненым катэгорыям беларусаў - мамам у дэкрэце, нашым бабулям і дзядулям. Гэта зарплаты нашым медыкам, якія ў гэтыя дні самааддана змагаюцца з COVID-19. Гэта рэпутацыя нашых кампаній і выкананне абавязацельстваў перад партнёрамі", - падкрэсліла кіраўнік канцэрна.

У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 96 арганізацый, 76 з якіх прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая. Гэтыя прадпрыемствы выпускаюць 60 працэнтаў агульнага аб`ёму тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі і 21 працэнт агульнага аб`ёму айчынных нехарчовых тавараў.

23 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:26
 
Ключевые слова:
Беллегпром Цветные революции Беспорядки Страйк Забастовка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме