https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускім шляхам работы ў пандэмію пайшоў увесь свет


Аб гэтым заявіў 3-снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.
У час нарады Прэзідэнт пералічыў станоўчыя вынікі эканомікі: рост валавога ўнутранага прадукту і прамысловай вытворчасці, павелічэнне экспарту і рэкордны дадатны знешнегандлёвы баланс. Стабільна таксама расце сярэдняя заработная плата, у кастрычніку яна ўшчыльную падышла да Br1,5 тыс.

"Усё гэта добра, але мы не павінны думаць, што вырашылі ўсе праблемы. Тут і вельмі напружаная работа дзяржаўнага апарату, усяго народа, і збег абставін: у нечым нам і пашанцавала. Я ўжо гаварыў: тое, што мы выбралі свой беларускі шлях у пандэміі мінулага года - не закрываліся, не крычалі, проста працавалі. Гэта дае сёння свае вынікі. Беларускім шляхам у 2021 годзе пайшоў увесь свет, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтага ніхто не скажа, таму што Беларусь не Амерыка. Калі б у амерыканцаў гэта было, то ўжо трубілі б на ўвесь свет: "Ах, якія малайцы Трамп і Байдэн, што выбралі правільны шлях!"

Беларусь жа за выбар такой палітыкі не пахваляць, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Наадварот, нас будуць за гэта душыць. Ведаеце чаму", - дадаў ён.

3 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Пандемия Коронавирус Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме