https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Еўрапейскім краінам, каб перажыць надыходзячую зіму без паставак газу з Расіі, давядзецца істотна скараціць вытворчасць


Аб гэтым сведчаць дадзеныя даследавання кансалтынгавай кампаніі "Якаў і партнёры", паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што для забеспячэння патрэбнасці ў газе да канца бягучага года, еўрапейскім краінам неабходна захаваць пастаўкі гэтага энергарэсурсу з РФ або ж скараціць яго спажыванне на дадатковыя 7-12 млрд куб.м, што магчыма толькі ў выпадку поўнага або частковага спынення некаторых галін эканомікі.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што ўжо цяпер у Еўропе спынена 70 працэнтаў магутнасцей па выпуску азотных угнаенняў, на 25 працэнтаў скарочана вытворчасць алюмінію, на 5 працэнтаў зніжана выплаўка сталі. Пры гэтым чакаецца, што працэс скарачэння вытворчасці ў розных галінах прадоўжыцца.

У даследаванні адзначаецца, што Еўропа ўсё яшчэ не змагла пераадолець залежнасць ад газу з Расіі.

Паводле падлікаў аналітыкаў, у перспектыве 2023 года адмова ад расійскага газу можа прывесці еўрапейскія краіны да дэфіцыту 40-60 млрд куб.м блакітнага паліва нават пры захаванні цяперашніх тэмпаў эканоміі на ўвесь наступны год. Удакладняецца, што 60 млрд куб.м газу можна супаставіць з гадавым спажываннем гэтага энерганосьбіта Францыяй і Польшчай разам узятымі або ж сукупным гадавым спажываннем газу такімі галінамі, як вытворчасць угнаенняў, нафтахімія, чорная і каляровая металургія і машынабудаванне. У той жа час спыненне гэтых галін акажа значны негатыўны ўплыў і на іншыя галіны, у тым ліку сельскую гаспадарку.

"Такім чынам, у Еўропы няма камфортнага шляху для адмовы ад газу з Расіі ў бліжэйшыя гады - толькі праз страты для насельніцтва і эканомікі", - канстатавала партнёр кампаніі "Якаў і партнёры" Алена Кузняцова.

19 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:839
 
Ключевые слова:
Евросоюз Энергетика Природный газ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме