https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Се Сяаюн: тавараабарот Беларусі і КНР за 31 год павялічыўся больш як у 80 разоў


Беларусь і Кітай нарошчваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках.
Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР напярэдадні кітайскага Новага года — Свята Вясны, а таксама 31-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якая адзначаецца 20 студзеня.

«За 31 год кітайска-беларускія адносіны стабільна развіваюцца і няспынна паляпшаюцца. За гэты перыяд узровень двухбаковых адносін павышаўся чатыры разы: з «дружалюбных адносін супрацоўніцтва», «адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства», «адносін давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва» да «адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства», — расказаў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Паводле даных кітайскага боку, аб’ём тавараабароту паміж Кітаем і Беларуссю павялічыўся з $60,8 млн у пачатку ўсталявання дыпламатычных адносін да $5,08 млрд у 2022 годзе, гэта значыць узрос больш як у 83 разы.

«Мінулы 2022 год стаў годам прадаўжэння традыцый і адкрыцця новых перспектыўных шляхоў, пакарэння новых вышынь у двухбаковых адносінах паміж Кітаем і Беларуссю. У верасні мінулага года Старшыня КНР Сі Цзіньпін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правялі двухбаковую сустрэчу ў Самаркандзе на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, у ходзе якой прынялі рашэнне ўзняць двухбаковыя адносіны на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Такім чынам, кітайска-беларускія адносіны зрабілі гістарычны скачок», — падкрэсліў Се Сяаюн.

Звязда, 19 студзеня 2023
 
Дата публикации:19.01.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:539
 
Ключевые слова:
Китай Новый год Праздник весны Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме