https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэзервы Беларусі на ўзроўні і нават крыху вышэй


На пачатак сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 8,3 мільярдаў долараў ЗША.
Такім чынам, па інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка краіны, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, па папярэдніх даных, склалі 8 мільярдаў 264,6 мільёнаў долараў (у эквіваленце).

За люты гэтага года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 259,2 мільёна долараў (на 3,0 %) пасля росту ў студзені на 98,8 мільёна долараў (на 1,2 %).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках лютага ў асноўным абумоўлена планавай пагашэннем Урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 280 мільёнаў долараў, а таксама адмоўнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у лютым спрыяла павелічэнне кошту манетарнага золата, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2022 год, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2023 года павінен скласці не менш як 7 мільярдаў долараў.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 4 сакавіка 2022
 
Дата публикации:04.03.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:163
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Финансы Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме