https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі ва ўмовах санкцыйнага процістаяння патрабуе аказваць максімальнае садзейнічанне айчынным вытворцам


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 16-га снежня на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам.
"Спакойнага жыцця за тое, што мы змагаемся за сваю зямлю і за права быць гаспадарамі на ёй, нам ніхто не абяцаў. Таму цяпер як ніколі нам трэба мабілізаваць усе рэсурсы - вытворчыя, тэхналагічныя, фінансавыя, інтэлектуальныя для таго, каб і народ, і непрыяцелі бачылі, што мы - дзяржава, якая адбылася", - падкрэсліў беларускі лідар.

Для гэтага ўраду, Нацыянальнаму банку, мясцовым уладам і парламентарыям трэба будзе выпрацаваць комплекс мер па падтрымцы і развіцці ўнутранага патэнцыялу, пашырэнні вытворчасці запатрабаваных тавараў і паслуг.

"Размова ідзе нават не аб дапамозе грашамі або асаблівымі льготамі. Часта трэба проста зняць застарэлыя бар`еры, перашкоды, нейкія непатрэбныя ўзгадненні і іншую мітусню, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Калі айчынны вытворца гатовы заняць унутраны рынак, дзе да гэтага гаспадарылі замежныя канкурэнты, трэба даць зялёнае святло такім ініцыятывам і на ўсіх узроўнях улады аказваць ім максімальнае садзейнічанне. Думайце, як дапамагаць такім ініцыятывам!"

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Адміністрацыі Прэзідэнта і кіраўнікам парламента трэба падрыхтаваць прапановы, каб перанесці ў гэты час цэнтр цяжару прыняцця рашэнняў на губернатараў. "Каб яны не бегалі па ўрадавых кабінетах і не звярталіся да Прэзідэнта за нейкімі лішнімі ўзгадненнямі. Я хацеў бы, каб вы гэта пачулі і рэалізавалі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Хачу, каб мяне пачулі ўсе - ад старшыні сельвыканкама да прэм`ер-міністра, праваахоўных і кантралюючых органаў. Калі патрэбны дадатковыя паўнамоцтвы, у прыватнасці губернатарам, для хуткіх рашэнняў на месцах - уносьце прапановы неадкладна. У прынцыпе, гэта ваша справа. Кантроль будзе за канчатковымі вынікамі. Ёсць вынік - ёсць работа. Не - да пабачэння".

"Ідзе вайна. І цяпер не да паперак, не да нейкіх птушачак, гэтай палачна-птушачнай сістэмы", - падкрэсліў беларускі лідар.



16 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.12.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Санкции Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме