https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Унутраны рынак будзе забяспечаны прадуктамі харчавання, а прадпрыемствы - сыравінай


Аб гэтым заявіў 8-га снежня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў, каментуючы пастанову Савета Міністраў ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".
Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўводзіць харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны.

"Беларусь ужо даўно выбудоўвала палітыку па забеспячэнні харчовай бяспекі ўласнымі сіламі. Нам удалося гэтага дабіцца ўжо больш як 10 гадоў таму. Па мяса-малочнай групе тавараў мы сябе поўнасцю забяспечваем і маем значны экспартны патэнцыял. Напрыклад, вырабляючы амаль 8 млн т малочнай прадукцыі ў год, мы экспартуем 4,8 млн т на замежныя рынкі ў 58 краін свету. Гэта значыць ёсць двайны запас і нават больш па малочнай прадукцыі. Такая ж сітуацыя з мясам: 32 працэнты ад агульнага аб`ёму вытворчасці - гэта экспартны патэнцыял. Таму запас вельмі вялікі", - сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, амаль уся мяса-малочная прадукцыя на паліцах айчыннай вытворчасці. "Гэтыя тавары нікуды не знікнуць, яны былі, ёсць і будуць. І толькі будзе пашырацца асартымент і аб`ём вырабленай прадукцыі згодна з нашымі планамі. Спажывец не адчуе ніякіх змяненняў з пункту гледжання насычэння паліц. Тыя ж каўбасы, сыр мы вырабляем у вельмі вялікіх аб`ёмах", - падкрэсліў намеснік міністра.

Ён таксама закрануў тэму забеспячэння перапрацоўчых прадпрыемстваў сыравінай. "Мы маем квоты ў рамках ЕАЭС па свініне, мясе птушкі. Такія тавары мы ўвозім на 90 працэнтаў з краін, якія не трапілі ў спіс. Напрыклад, мы ўвозілі з Еўропы толькі 4 працэнты ялавічыны, астатні тавар ішоў з іншых дзяржаў. Што датычыцца свініны, у мінулым годзе мы завезлі большую частку з Расіі. Ніякіх праблем па замяшчэнні тут няма. Ды і мы самі кожны год прыбаўляем у аб`ёмах вытворчасці мяса птушкі, ялавічыны, свініны, малочнай прадукцыі. Доля імпарту з кожным годам становіцца меншай", - заявіў Аляксей Багданаў.

"Што датычыцца агародніны і фруктаў, доля айчынных на паліцах - ад 60 працэнтаў да 90 працэнтаў, у залежнасці ад віду. Вядома, у міжсезонне мы ўвозім частку агародніны і фруктаў. Але тут таксама ніякіх праблем не чакаем. Многія тавары, якія завозіліся з ЕС, ішлі транзітам. Таму нашым камерцыйным структурам, якія займаюцца імпартам, неабходна хутка пераарыентавацца непасрэдна на вытворцаў. Магчыма, будзе нават танней, чым праз нейкага пасрэдніка, які быў раней у Еўропе. Вядома, гэта будзе ў тым ліку імпульсам для нашых таваравытворцаў і інвестараў павялічыць аб`ёмы вытворчасці агародніны і садавіны ў нашай краіне, закласці новыя сады", - адзначыў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, харчовае эмбарга не паўплывае і на планы па экспарце. Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за студзень-кастрычнік 2021 года вырас на 14,1 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля $5,4 млрд. Па выніках года чакаецца лічба большая за $6 млрд.

Як паведамлялася, забарона на ўвоз з 1 студзеня распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначанай для сяўбы, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя маслы, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары. Пастанова не закране тавары, што ўвозяцца беларусамі для асабістага спажывання, а таксама прызначаныя для дзіцячага харчавання, і шэраг іншых пазіцый крытычнага імпарту.

8 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Санкции Эмбарго Импортозамещение Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме