https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала скаргу ў ААН на дзеянні Еўрасаюза


Аб гэтым паведамляе прэс-служба ФПБ.
Зварот падрыхтаваны ў сувязі з прыняццем Еўрапейскім саюзам эканамічных санкцый у адносінах да асобных беларускіх прадпрыемстваў і накіраваны ў адрас Савета па правах чалавека Арганізацыі Аб`яднаных Нацый.

Як адзначылі ў Федэрацыі прафсаюзаў, Еўрапейскі саюз неаднаразова прымаў рашэнні аб увядзенні неабгрунтаваных дыскрымінацыйных мер эканамічнага характару ў дачыненні да нашай краіны. Гэта супярэчыць асноватворным прынцыпам міжнароднага права. Так, Генеральная Асамблея ААН і Савет ААН па правах чалавека ў сваіх рэзалюцыях не раз падкрэслівалі, што аднабаковыя прымусовыя меры супярэчаць міжнароднаму праву, Статуту ААН, а таксама нормам і прынцыпам, якія рэгулююць мірныя адносіны паміж дзяржавамі.

Таксама дадзеныя меры не ўлічваюць пазіцыю ААН аб тым, што падобныя дзеянні амаль заўсёды аказваюць сур`ёзнае ўздзеянне на эканамічныя і сацыяльныя правы людзей, ушчамляюць права на працу і маюць далёка ідучыя негатыўныя наступствы для ўсяго насельніцтва дзяржаў, супраць якіх накіраваны такія меры.

«Міжнароднае права накладае на ўсе краіны абавязак паважаць правы чалавека на працу. У тым ліку патрабуе, каб дзяржавы ўстрымліваліся ад дзеянняў, прама ці ўскосна перашкаджаюць ажыццяўленню гэтага права, — падкрэсліла сакратар ФПБ па міжнароднай працы Ганна Варфаламеева. — Прынятыя Еўрасаюзам рашэння аб увядзенні санкцый наўпрост супярэчаць гэтым патрабаванням і ўшчамляюць права на працу работнікаў прадпрыемстваў, якія трапілі ў санкцыйны спіс. Паколькі абмежаванне дзейнасці прадпрыемстваў можа прывесці да зніжэння заробкаў і страты працоўных месцаў».

У сувязі з гэтым Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі настойвае на прызнанні дзеянняў ЕС неправамернымі і просіць Савет па правах чалавека аказаць садзейнічанне ў адмене дадзеных мер.

Звязда, 24 снежня 2020
 
Дата публикации:24.12.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:286
 
Ключевые слова:
США Санкции ООН Профсоюзы Права человека Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме