https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Італіі зафіксавалі рэкордны спад ВУП з 1995 года


Аб гэтым паведамляе Нацыянальны статыстычны інстытут (Istat).
ВУП Італіі ў другім квартале бягучага года знізіўся на 12,8 працэнта ў параўнанні з першым і на 17,7 працэнта адносна аналагічнага перыяду мінулага года, што стала рэкордным спадам гэтага паказчыка з 1995 года. 

У канцы ліпеня гэта арганізацыя прагназавала скарачэнне нацыянальнага ВУП у II квартале на 12,4 працэнта і 17,3 працэнта адпаведна, аднак спад італьянскай эканомікі ў выніку аказаўся крыху больш істотным. Як тлумачаць спецыялісты інстытута, такія даныя з`яўляюцца наступствам пандэміі COVID-19 і прынятых на яе фоне абмежавальных мер у краіне.

У красавіку італьянскі ўрад унёс папраўкі ў дакумент аб бюджэце, зацвердзіўшы прагноз па спадзе ВУП на ўзроўні 8 працэнтаў у 2020 годзе. Прэм`ер-міністр краіны Джузэпэ Контэ таксама адзначаў, што пры далейшым распаўсюджванні каранавіруса ВУП можа знізіцца больш як на 10 працэнтаў.

Значна скараціліся і паказчыкі ўнутранага попыту. Так, расходы на канечнае спажыванне ў II квартале бягучага года знізіліся на 8,7 працэнта ў параўнанні з I кварталам. Аб`ёмы экспарту і імпарту тавараў і паслуг за гэты перыяд таксама скараціліся на 26,4 працэнта і 20,5 працэнта адпаведна.

З пачатку пандэміі колькасць інфіцыраваных COVID-19 у Італіі перасягнула 268 тыс. чалавек, больш за 35 тыс. заражаных памерлі.

31 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Италия ВВП Товарооборот Коронавирус Пандемия Карантин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме