https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа грамадзян


Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час ушаноўвання аграрыяў вобласці, якія намалацілі 1 млн т збожжа.
"За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная, цяжкая і якасная работа нашых грамадзян. Я хачу павіншаваць і падзякаваць усім аграрыям Магілёўскай вобласці за гэты багаты каравай і асабісты ўклад кожнага ў жніво, - адзначыў Леанід Заяц. - У бягучым годзе ў нас высокія паказчыкі. Сярэдняя ўраджайнасць склала 34,4 ц/га, гэта на 7 ц больш, чым у 2019-м. Пяць раёнаў вобласці ўжо завяршылі ўборку. Практычна ўсе раёны паклалі ў засекі на 10-80 працэнтаў збожжа больш, чым у мінулым годзе. Упэўнены, такі багаты ўраджай стане надзейным падмуркам для захавання і развіцця эканомікі нашага рэгіёна".

"Кожная тона - гэта нялёгкая праца. Трэба працаваць ад світання да захаду сонца, не выпусціць ніводнага зернетка. Яшчэ і дажджы перашкаджаюць, але спыняцца нельга - ад нашай работы залежыць агульны каравай", - расказаў механізатар ААТ "Фірма "Кадзіна" Андрэй Мамыкін.

Яшчэ адзін механізатар ААТ "Фірма "Кадзіна" Міхаіл Бадуноў у звычайным жыцці працуе ў сферы ЖКГ машыністам кацельні, а на час уборачнай кампаніі перакваліфікаваўся ў хлебароба. "На час уборкі мяне запрасілі дапамагчы гаспадарцы. Жніво - пара цяжкая, тут нельга заставацца ўбаку, таму я цяпер тут", - расказаў мужчына.

У Магілёўскай вобласці ўжо ўбрана 93 працэнты плошчы. Валавы збор ураджаю ў бягучым годзе перасягнуў на 230 тыс. т паказчык 2019 года. З 21 раёна вобласці ў 15 ураджайнасць перавысіла 30 ц/га, самы вялікі паказчык у Шклоўскім раёне - 35,8 ц/га.

БЕЛТА, 1 верасня 2020
 
Дата публикации:01.09.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Уборочная уампания Урожай Магілёўшчына Продовольственная безопасность Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме