https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія нафтавікі асвоілі тэхналогію амерыканскіх "сланцавікоў"


Беларускія нафтавікі ўкаранілі новую тэхналогію інтэнсіфікацыі здабычы нафты. Размова ідзе аб кластарным шматстадыйным гідраразрыве пласта (ГРП) па тэхналогіі Plug&Perf, паведамілі ў прэс-службе кампаніі "Беларуснафта".
Тэхналагічныя аперацыі паспяхова выкананы на свідравіне нумар 67 Паўночна-Даманавіцкага радовішча. У аперацыях былі задзейнічаны работнікі тампанажнага ўпраўлення, упраўленняў па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін, а таксама прамыслова-геафізічных работ. Суправаджалі мерапрыемствы спецыялісты інстытута "БелНДПІнафта". Заказчыкам выступіла нафтагазаздабыўное ўпраўленне "Рэчыцанафта". Курыраваў укараненне тэхналогіі галоўны інжынер - намеснік генеральнага дырэктара "Беларуснафты" Антон Сярэбранікаў.

"Назва тэхналогіі, што прыйшла ў беларускі рэгіён з Паўночнай Амерыкі з яе сланцавай рэвалюцыяй, даслоўна перакладаецца як "пробка і перфарацыя". Гэта раскрывае сутнасць методыкі", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле слоў першага намесніка начальніка - галоўнага інжынера НГЗУ "Рэчыцанафта" Васіля Фралова, выкарыстанне новай тэхналогіі дае магчымасць кратна зніжаць час на падрыхтоўку свідравіны да наступнага этапа ГРП. "Пры правядзенні паінтэрвальнай апрацоўкі па класічнай тэхналогіі на звычайнай свідравіне цыкл адсячэння выкананай зоны і перфарацыя наступнай можа доўжыцца ад 2 да 5 сутак. Пры прымяненні тэхналогіі Plug&Perf спатрэбіцца ад 3 да 6 гадзін", - удакладніў ён.

Немалаважнай асаблівасцю новай тэхналогіі з`яўляецца адначасовае стварэнне некалькіх трэшчын ГРП за адну запампоўку.

17 жніўня 2020, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:254
 
Ключевые слова:
Геологоразведка Бурение скважин Нефтедобыча Plug&Perf Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме