https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi выступiла са зваротам з нагоды падзей, што адбывалiся ў апошнiя днi


Учора ў Мiнску i iншых гарадах выказаць сваё меркаванне аб тым, што адбываецца ў краiне, выйшлi прадстаўнiкi прадпрыемстваў. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi выступiла са зваротам з нагоды падзей, што адбывалiся ў апошнiя днi i ў прыватнасцi ўчора.
«Людзей, якiя выходзяць i збiраюцца на пляцоўках заводаў i фабрык, хвалюе напружаная, неспакойная атмасфера i бяспека на вулiцах нашых гарадоў, — гаворыцца ў звароце найбуйнейшай грамадскай арганiзацыi краiны. — У Федэрацыю прафсаюзаў паступаюць шмфатлiкiя звароты ад працоўных калектываў з просьбай заклiкаць усiх як мага хутчэй спынiць гвалт, не правакаваць канфлiкты, захаваць мiр у нашай краiне. Сёння людзей непакоiць пытанне найхутчэйшага вызвалення iх дзяцей, родных, калег, якiя былi затрыманыя. Размова iдзе пра тых, хто апынуўся ў месцах правядзення вулiчных акцый i не парушаў грамадскi парадак. Мы падзяляем гэтыя заклiкi i настойваем, каб органы правапарадку як мага хутчэй вызвалiлi гэтых людзей i правялi адкрытае i аб`ектыўнае расследаванне па кожным выпадку. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi акажа любую неабходную дапамогу: юрыдычную, псiхалагiчную, матэрыяльную — тым, хто апынуўся ў складаным становiшчы. Мы заклiкаем усiх спынiць гвалт i прыйсцi да мiрнага дыялогу дзеля будучынi кожнага з нас i нашай Беларусi».

Звязда, 15 жніўня 2020
 
Дата публикации:15.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Беспорядки Цветные революции Уличные акции Провокаторы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме