https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Розныя варыянты атрымання цяжказдабываемай нафты асвойваюць у Беларусі


У кампаніі "Беларуснафта" асвойваюць розныя варыянты атрымання цяжказдабываемай нафты. Вызначана стратэгія здабыўнога патэнцыялу нафтавых актываў, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Як вынік, у сакавіку ўведзена ў эксплуатацыю высокапрадукцыйная свідравіна нумар 121g на Мармавіцкім радовішчы. Здабыча склала 72 т бязводнай нафты ў суткі.

"Свідравіна прабурана ва ўсходняй частцы V-блока ялецка-задонскіх пакладаў, якія раней не распрацоўваліся з-за пагоршаных калектарскіх уласцівасцей. Ды і тэхніка-тэхнічных рашэнняў для асваення такіх пластоў не было. Тут ужо будавалі вертыкальныя свідравіны, але здабыча не дасягала і 2 т нафты ў суткі, а тое і наогул была нулявой", - адзначылі на прадпрыемстве.

Геалагічныя службы апрабавалі пры распрацоўцы ўчастка новыя перадавыя тэхналогіі - прымянілі вопыт вывучэння нізкапранікальных калектараў І-ІІІ пачкаў Рэчыцкага радовішча.

Вынікі мікрасейсмічнага маніторынгу далі магчымасць спрагназаваць распаўсюджванне калектарскіх уласцівасцей у зададзенай зоне і ювелірна дакладна вызначыць напрамак, правесці свідравіну ў складаных горна-геалагічных умовах.

"Можна сказаць, атрымаўся снайперскі выстрал у цэль, паколькі прадукцыйная зона з`яўляецца невялікай па магутнасці", - удакладнілі ў кампаніі.

Дзякуючы якаснаму праектаванню і геолага-тэхналагічнаму суправаджэнню будаўніцтва свідравіны ў пласце быў адкрыты максімальна насычаны нафтай участак. Асваенне гарызантальнай свідравіны з дапамогай шматстадыйнага гідраразрыву пласта праводзілі вельмі акуратна, каб не закрануць ваданосныя ўчасткі.

"Работы выканалі паспяхова, атрыманы добры вынік. Бурэнне свідравіны з выкарыстаннем сучасных перадавых тэхналогій дало магчымасць увесці ў прамысловае асваенне складанараспрацоўваемыя зоны пакладаў", - падкрэслілі ў "Беларуснафце".

Агульныя геалагічныя запасы гэтых участкаў склалі каля 1 млн т нафты.

"У кампаніі "Беларуснафта" вызначана далейшая стратэгія па павелічэнні здабыўнога патэнцыялу Мармавіцкага радовішча і іншых актываў з падобнымі горна-геалагічнымі ўмовамі", - дадалі ў прэс-службе.

Вытворчае аб`яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў іншых краінах.

11 мая 2020, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.05.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:195
 
Ключевые слова:
Геологоразведка Нефть Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме