https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь прадоўжыць дабівацца кампенсацыі $84 млн ад літоўскай кампаніі Orlen Lietuva за выпампаваную з літоўскага ўчастка нафтаправода "Дружба" нафту


Пра гэта паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
Як паведаміла агенцтва BNS, Вярхоўны суд Літвы 7 мая адмовіў у задаволенні апеляцыі аператара беларускага ўчастка "Дружбы" ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

"Гэта рашэнне не з`яўляецца канчатковым - заканадаўства Літвы дае магчымасць звяртацца з апеляцыяй шматразова. Мы будзем прадаўжаць работу", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Спрэчка датычыцца тэхналагічнай нафты, якая была выпампавана Orlen Lietuva з нядзеючага літоўскага ўчастка нафтаправода "Дружба". Беларускі бок лічыць, што гэта нафта з`яўлялася яго ўласнасцю. Іск першапачаткова быў пададзены ААТ "Полацктранснафта Дружба", якое пазней было далучана да ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

14 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.05.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:290
 
Ключевые слова:
Литва Технологическая нефть Нефтепровод Дружба
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме