https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Многія міністэрствы і ведамствы Беларусі правалілі заданні па росце экспарту


Па выніках 2016 года многія беларускія міністэрствы і канцэрны не выканалі даведзеныя прагнозныя заданні па росце экспарту, сведчаць статданыя аб выніках знешняга гандлю.
Згодна з урадавым прагнозам, у 2016 годзе экспарт тавараў і паслуг павінен быў вырасці на 3,5%, аднак у рэчаіснасці ён знізіўся на 9,3%. Адбылося гэта з прычыны таго, што запланаваныя тэмпы росту экспарту, якія былі даведзеныя ўрадам да міністэрстваў і канцэрнаў, у многіх выпадках аказаліся не выкананыя.

Так, меркавалася, што экспарт прадпрыемстваў Мінпрама вырасце на 7,5%, аднак у рэчаіснасці пастаўкі прадукцыі на знешнія рынкі прадпрыемствы міністэрства павялічылі на 3,2%. Мінсельгасхарч у мінулым годзе таксама не дасягнуў вызначанага задання па росту экспарту — замест прагназуемага росту на 5,5% экспарт арганізацый міністэрства павялічыўся на 1,6%.

Прадпрыемствы шэрагу канцэрнаў ў 2016 годзе скарацілі экспарт прадукцыі, хоць на ўрадавым узроўні прагназаваўся рост гэтага паказчыку.

Так, чакалася, што экспарт прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" павялічыцца ў 2016 годзе на 7,7%, але ў рэчаіснасці скараціўся на 10,6%. Арганізацыі, падведамасныя "Белдзяржхарчпраму", для выканання ўрадавага задання павінны былі нарасціць экспарт на 1%, але па выніках года скарацілі яго на 4%.

У найбольшай меры адхіленне ад даведзенага задання па экспарту адбылося ў "Белнафтахіма": чакалася, што канцэрн павялічыць экспарт на 2,4%, а ў рэчаіснасці пастаўкі прадукцыі на знешнія рынкі ў мінулым годзе ў грашовым выражэнні знізіліся на 33,9%.

У 2016 годзе экспарт беларускіх нафтапрадуктаў склаў 13 млн тон і ў параўнанні з 2015 годам пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў на знешнія рынкі знізіліся ў фізічным выражэнні на 23%.

У грашовым выражэнні экспарт нафтапрадуктаў склаў ў 2016 годзе каля 4 млрд долараў і скараціўся (на фоне зніжэння сусветных цэн на нафту) прыкладна на 40% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 17 лютага 2017
 
Дата публикации:17.02.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:927
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме