Курс валютпокупкапродажа
USD330.18331
EUR390.14392.54
RUR5.635.69
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Глыбіня перапрацоўкі драўніны ў Беларусі пасля запуску новых цэлюлозна-папяровых заводаў перавысіць 90 працэнтаў


Пра гэта паведаміў старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў у час анлайн-канферэнцыі.
"Дзякуючы мадэрнізацыі павялічыліся аб`ёмы і глыбіня перапрацоўкі драўніны ўнутры краіны. Так, у 2006 годзе апрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі было выкарыстана 5,2 млн куб. м драўніны, у 2016 годзе - ужо 10,5 млн куб. м. Прычым большая частка гэтай сыравіны - 8,4 млн куб. м - пайшла ў глыбокую перапрацоўку: на вытворчасць драўняных пліт, фанеры, цэлюлозы, дзвярэй, вокнаў, будаўнічых канструкцый. Глыбіня перапрацоўкі з 38,5 працэнта ў 2006 годзе павялічылася да 80 працэнтаў у 2016 годзе. У перспектыве, калі пачнуць працаваць новыя цэлюлозна-папяровыя заводы, глыбіня перапрацоўкі перавысіць 90 працэнтаў", - сказаў Юрый Назараў.

Паводле яго слоў, сыравіна стала выкарыстоўвацца больш эфектыўна. "Так, сярэдняя цана 1 куб. м драўнянай тэхсыравіны лісцевых парод (вольха, асіна) - прыкладна $13. Можна вырабіць 1 куб. м пліты ДСП (на гэта пойдзе 1,65 куб. м драўніны) і прадаць, атрымаўшы ад $90 да $120", - адзначыў старшыня канцэрна.

Яшчэ больш дабаўленага кошту ўтвараецца пры вытворчасці цэлюлозы і мэблі. "Для вытворчасці 1 т сульфатнай цэлюлозы хвойнай патрабуецца 5,6 шчыльных куб. м драўніны - сасновых балансаў. 1 кубаметр гэтай сыравіны сёння можна прадаць у сярэднім за $17, адпаведна 5,6 куб. м за $95,2. Але перапрацаваўшы іх у 1 т цэлюлозы, мы атрымліваем за яе выручку $600. А калі ўзяць каштоўныя пароды драўніны, напрыклад, дуб, і перапрацаваць яе не ў дошку, а ў мэблю, на 1 кубаметры мы атрымаем да некалькіх тысяч долараў. Гэта значыць, эфект відавочны", - падкрэсліў Юрый Назараў.

7 верасня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:70
 
Ключевые слова:
Деревообработка Модернизация Инновации "Беллесбумпром"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме