https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Зумліён-МАЗ" запусціў серыйную вытворчасць беларуска-кітайскіх 25-тонных аўтакранаў


У Магілёве запусцілі серыйную вытворчасць беларуска-кітайскіх 25-тонных аўтакранаў ZMC-25, першыя экзэмпляры якіх ужо паступілі на расійскі рынак, распавялі ў ТАА "Зумліён-МАЗ".
Беларуска-кітайскае прадпрыемства на працягу мінулага года займалася распрацоўкай і сертыфікацыяй новых мадэляў. У якасці вопытнага ўзору ў Магілёве сабралі аўтакран ZMC-25, які з поспехам паказалі ў Мінску і Маскве. Сабраўшы партфель заказаў, ТАА "Зумліён-МАЗ" пачало серыйную вытворчасць спецмашын.

"Нам удалося запусціць уласную вытворчасць менш чым за год. Хоць звычайна ў галіны цяжкага машынабудавання шлях ад чарцяжоў да гатовага вырабу займае каля трох гадоў. Дакладныя аб`ёмы вытворчасці на 2018 год будуць залежаць ад магчымасцяў вытворчасці і запытаў рынку, але будуць вылічацца дзясяткамі аўтакранаў", — адзначыў дырэктар ТАА "Зумліён-МАЗ" Юрый Півавараў.

Сярод першых пакупнікоў ZMC-25 — расійскія і беларускія кампаніі. Акрамя таго, аўтакраны плануюць пастаўляць у Казахстан і іншыя краіны СНД. У перспектыве плануецца выйсці з новай мадэллю на рынкі краін Еўрасаюза. Па спалучэнні кошту і якасці беларуская спецмашына пераўзыходзіць замежныя аналагі.

Беларуска-кітайскія спецмашыны прадставяць 2 лютага ў цэнтры Магілёва падчас мерапрыемстваў да 80-годдзя рэгіёну. Экспазіцыя аўтатэхнікі Zoomlion-МАЗ разгорнецца на пляцоўцы побач з Палацам піянераў на праспекце Міру.

Раней спецмашыны Zoomlion-МАЗ прайшлі сертыфікацыю Мытнага саюза. Іх афіцыйна дазволілі прадаваць і эксплуатаваць у Расіі, Казахстане і іншых краінах ЕАЭС. "Зумліён-МАЗ" таксама арганізаваў у гэтых краінах сэрвісную сетку.

Спецыялісты па абслугоўванні тэхнікі Zoomlion-МАЗ прайшлі восенню мінулага года навучанне ў Магілёве. Тым самым пакупнікі беларуска-кітайскіх спецмашын забяспечаныя гарантыйным абслугоўваннем у буйных рэгіёнах краін Мытнага саюза.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 студзеня 2018
 
Дата публикации:31.01.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Магілёў Машиностроение Мытны саюз Zoomlion-МАЗ Совместное мероприятие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме