Курс валютпокупкапродажа
USD345.46346.56
EUR403.8406.25
RUR5.465.51
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Серыйную вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў запусцяць у Беларусі да 2020 года


Як перадала прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, пра гэта 18 чэрвеня паведаміў журналістам старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.
Серыйная вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў у ААТ "Віцязь" будзе наладжана ў 2020 годзе.

Аляксандр Шумілін нагадаў, што ўказам № 236 ад 13 чэрвеня 2018 года ў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады ўнесены комплексныя дапаўненні. На рэалізацыю праектаў праграмы будзе дадаткова накіравана больш за 50 млн рублёў. У яе ўключаны 34 новыя праекты, сярод якіх — стварэнне вытворчасцяў па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў у ААТ "Віцязь".

"Рэалізацыя праекта ўжо пачалася, але поўнамаштабная серыйная вытворчасць зарадных станцый будзе наладжана ў 2020 годзе", — сказаў Шумілін.

Ён таксама паведаміў, што ў дзяржпраграму ўвайшло ААТ "Аршанскі інструментальны завод", дзе будзе наладжана вытворчасць інструментаў, якія цяпер у Беларусі не выпускаюцца.

"Такія інструменты чакаюць і на расійскім рынку, таму што цяпер іх даводзіцца імпартаваць з-за межаў ЕАЭС", — адзначыў старшыня ДКНТ.

У ліку новых праектаў дзяржпраграмы і арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" (вытворчасць амінакіслот замкнёнага цыкла на аснове інавацыйных тэхналогій). Яшчэ адзін значны праект, лічыць Шумілін, арганізацыя вытворчасці святлодыёдных лямпаў у ААТ "Брэсцкі электралямпавы завод".

Пры ўключэнні ў дзяржпраграму ў прыярытэце былі праекты V і VI тэхналагічных укладаў. "Яшчэ адзін важны крытэрый — айчынныя тэхналогіі. Кіраўніком дзяржавы ставілася задача, каб мы максімальна задзейнічалі наш навукова-тэхнічны патэнцыял і выкарыстоўвалі беларускія распрацоўкі", — растлумачыў Шумілін. Плануецца, што колькасць новых высокатэхналагічных працоўных месцаў, якiя ствараюцца па дзяржпраграме інавацыйнага развіцця, перавысіць 10 тысяч.

У дзяржпраграму ўключаны таксама шэсць новых мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры. "ДКНТ працуе над стварэннем тэхнапаркаў — пляцовак для развіцця малога і сярэдняга інавацыйнага прадпрымальніцтва. У 2017 годзе мы стварылі чатыры тэхнапаркі. Мерапрыемствы па стварэнні новых аб`ектаў інавацыйнай інфраструктуры таксама ўвайшлі ў дзяржпраграму", — паведаміў старшыня ДКНТ.

"У 2017 годзе прайшоў II з`езд навукоўцаў Беларусі, на якім мы вызначылі стратэгію навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця краіны на доўгатэрміновую перспектыву. Быў прыняты дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Усё гэта знайшло адлюстраванне ў дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады. У яе ўвайшлі кірункі, звязаныя з лічбавізацыяй эканомікі. Плануецца развіваць такія сферы, як адытыўныя тэхналогіі, біятэхналогіі, робататэхніка, электратранспарт", — падсумаваў Шумілін.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:18.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
Электромобиль Зарядная станция Декрет №8 Инновации Беларусь-2020 Госпрограмма Робототехника Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме