https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Усе навуковыя распрацоўкі 2018 года будуць укаранёны ў вытворчасць


Аб гэтым 16-га лістапада заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
"Самая галоўная задача - гэта поўнае ўкараненне рэзультатаў. Па выніках 2018 года ў нас не будзе незапатрабаваных рэзультатаў, усе нашы распрацоўкі будуць укаранёны ў вытворчасць. Мы наладзілі супрацоўніцтва з шэрагам прамысловых, сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў, якім прапануем нашы распрацоўкі", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Акупнасць распрацовак акадэміі навук складае ад Br5 да Br100 на кожны ўкладзены рубель. Ён падкрэсліў, што напрамкі работы беларускай і сусветнай навукі супадаюць.

"Мы дасягнулі поспехаў у космасе, у галіне машынабудавання заканчваем распрацоўку электрамабіляў. Стварылі суперкамп`ютар, які выконвае 20 трлн аперацый у секунду. У бягучым годзе наладжана вытворчасць 47 медыцынскіх прэпаратаў, якія не ўступаюць замежным узорам. Вялікія поспехі дасягнуты ў галіне біятэхналогій", - дадаў старшыня Прэзідыума НАН. Прэстыж прафесіі вучонага, паводле яго слоў, прыкметна вырас. "Да нас з задавальненнем ідзе моладзь, сярэдні ўзрост складае 47 гадоў. Штогод прымаем 320-350 самых таленавітых маладых вучоных", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Сёння НАН Беларусі адзначае 90-годдзе. На ўрачыстым сходзе навуковай грамадскасці краіны ўзнагароджваюць лепшых вучоных.

У Мінск прыехалі вядомыя вучоныя краін СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчыцкіх арганізацый і цэнтраў.

Арганізавана выстаўка навукова-тэхнічных дасягненняў вучоных НАН Беларусі, дзе прадстаўлена больш за 300 новых распрацовак і тэхналогій.

У яе складзе сем кластараў, звязаных з прыярытэтнымі навуковымі напрамкамі. Тут можна азнаёміцца з касмічнымі, інфармацыйнымі, бія-, нанатэхналогіямі, новымі лекавымі сродкамі, дасягненнямі вучоных-аграрыяў.

Пастанова Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук была прынята 13 кастрычніка 1928 года. Адкрыццё Акадэміі навук адбылося 1 студзеня 1929 года.

Цяпер у складзе НАН Беларусі працуе сем аддзяленняў навук. Функцыянуюць больш за 100 арганізацый, дзе занята больш за 15 тыс. чалавек.

У акадэміі працуюць 427 дактароў навук і 1707 кандыдатаў навук, з іх званне прафесара маюць 226 чалавек, дацэнта - 499. Доля даследчыкаў ва ўзросце да 29 гадоў складае амаль 30 працэнтаў складу акадэміі.

16 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.11.2018
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:385
 
Ключевые слова:
Национальная Академия наук Научные разработки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме